Тэрытарыяльная абарона. Хочаш міру…

Мы жывём сёння ў мірны час на вольнай беларускай зямлі.

Але, калі спатрэбіцца, мы гатовы абараняць сваю свабоду і незалежнасць. На гэтым засяродзілі ўвагу ў час чарговага штогадовага паказнога занятку па парадку арганізацыі работы пункта апавяшчэння і збору. Практыкум прайшоў на базе Парэцкага сельвыканкама.

На пачатку мерапрыемства ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец адзначыў, што ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь 2021 год абвешчаны Годам баявой гатоўнасці. Таму патрабаванні да пытанняў нацыянальнай абароны прад’яўляюцца павышаныя.

У час заняткаў у Парэцкім сельвыканкаме разглядаліся ў тэорыі і адпрацоўваліся на практыцы дзеянні пункта апавяшчэння і збору ад моманту атрымання распараджэння з ваеннага камісарыята да завяршэння мабілізацыйных мерапрыемстваў.

За збор і прызыў у войска ваеннаабавязаных у выпадку ваеннай пагрозы адказваюць мясцовыя органы кіравання: райвыканкам і непасрэдна кожны з сельскіх выканкамаў раёна. На базе апошняга разгортваецца пункт апавяшчэння і збору, які ў трохгадзінны тэрмін павінен быць гатовы выконваць задачы па прызначэнні. Кожны з дзяржаўных служачых мае свае функцыі на экстраны выпадак, яны кожны год адпрацоўваюцца ў час трэніровачных заняткаў.

На практыцы ў пастаўцы ваенных рэсурсаў, як правіла, удзельнічае не адзін сельскі савет, а некалькі, таму выконваць даведзеную дзяржавай задачу павінен быць гатовы кожны з іх.

Паказны занятак стаў для Парэцкага сельвыканкама своеасаблівым экзаменам. Ацэнка гатоўнасці – найвышэйшая.

– Мерапрыемства прайшло на высокім метадычным узроўні, – падвёў вынік Генадзь Тадэвушавіч. – Дадзены сельскі выканкам не аднойчы праходзіў інспекцыю, у тым ліку ў час комплекснай праверкі абласнымі падраздзяленнямі раённага ваеннага камісарыята, заўсёды паказваючы зладжанасць дзеянняў і бездакорнае вядзенне дакументацыі.

На працягу года кожны з пунктаў апавяшчэння і збору сельскіх выканкамаў будзе правераны інспектарамі ваеннага камісарыята і атрымае сваю ацэнку работы.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

3 часа ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

3 часа ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

4 часа ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

5 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

5 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

5 часов ago