Тэма сустрэчы – “Бяспечная зіма”

У сувязі з траўмаваннем дзяцей і дарослых пры катанні на снежных горках у Беларусі ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна прайшлі агульныя бацькоўскія сходы і інструктажы па тэме “Бяспечная зіма”.

На адным з іх у гімназіі №1 горада Дзятлава пабыла карэспандэнтка газеты.

Напачатку намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Бараненка расказала бацькам аб паспяховасці дзяцей, рэйтынгу адзнак па класах і двух дыпломах, якія гімназісты прывезлі з трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Па матэматыцы дыпломам першай ступені адзначаны Ілья Угрын (настаўніца Ганна Станіславаўна Урбановіч), па біялогіі дыплом трэцяй ступені атрымала Анастасія Лаўнік (настаўніца Валянціна Генрыхаўна Багдановіч).

Спынілася Алена Бараненка і на пытаннях бяспекі дзяцей у зімовы перыяд, падкрэсліўшы, што задача бацькоў і настаўнікаў – навучыць непаўналетніх мерам перасцярогі, якія дапамогуць ім пазбягаць рызыкоўных сітуацый. Безумоўна, найлепшы выхаваўчы метад – уласны прыклад, бо дзеці, як правіла, капіруюць паводзіны дарослых. Таму трэба самім быць абачлівымі і не пакідаць дзяцей без кантролю ў час зімовых забаваў. Весела і з карысцю правесці вольны час можна ўсёй сям’ёй. Гімназія паклапацілася і заліла невялікі каток каля свайго стадыёна, ім могуць карыстацца выхаванцы і іх бацькі, праўда, пры адсутнасці ўласных канькоў іх давядзецца браць напракат на гарадскім катку. А вось лыжы дарослыя і дзеці могуць узяць пакатацца ў гімназіі бясплатна, тым больш, што недалёка ад установы (каля помніка войнам-афганцам) пракладзена лыжня, спатрэбіцца толькі дакумент, які пацвярджае асобу.

Калі ж дзеці жадаюць пакатацца на горцы, іх трэба суправаджаць дарослым, паколькі абсталяваных месцаў для катання з замацаванымі інструктарамі ў горадзе няма.

Больш падрабязна аб патрабаваннях бяспекі расказаў інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіслаў Зябачкін:

– Калі прыводзіце дзяцей на горку, упэўніцеся, што побач няма ліній электраперадач, дрэваў, кустоў, агароджаў, выезду на дарогу ці вадаём. Агледзьце мясцовасць: спуск павінен быць роўным, нельга катацца там, дзе пад снегам ёсць камяні, будаўнічае смецце, шкло ці іншыя прадметы, якія могуць прывесці да траўмавання. Раскажыце дзіцяці, што на горках трэба паводзіць сябе акуратна і дысцыплінавана, захоўваць чаргу пры спуску, выкарыстоўваць ахоўныя сродкі (налакотнікі, накаленнікі, шлемы). Сачыце за тым, каб дзіця не бегала і не піхала іншых дзяцей.

Катацца на каньках можна толькі на спецыяльна абсталяваных пляцоўках, не выходзіць на лёд на вадаёмах. Калі ж чалавек усё ж такі на возеры ці рацэ праваліўся пад лёд, трэба пастарацца затрымацца рукамі, затым закінуць на край лёду адну нагу і, падцягнуўшы цела, перакатамі рухацца да берага. Станавіцца на ногі нельга. Каб выратаваць чалавека на лёдзе, спатрэбяцца вяроўка або палка, якую трэба працягнуць пацярпеламу, набліжацца да лункі можна толькі паўзком.

Нават калі ўсё ў парадку, і зімовыя забавы прыносяць вам і вашым дзецям толькі радасць, трэба сачыць, каб не адбылося пераахаладжэння арганізма. У гэтым дапамогуць цёплае адзенне і тэрмас з гарачым чаем. Першыя прыкметы абмаражэння – бледны колер скуры, паколванне, зніжэнне адчувальнасці. У такім выпадку лепш адразу ж пайсці ў цёплае памяшканне, сагрэцца гарачым піццём.

Варта зазначыць, што напярэдадні бацькоўскага сходу, аналагічныя размовы на тэму бяспекі прайшлі ў класах, гімназісты атрымалі памяткі і тэматычныя буклеты.

Ірына СТЫРНІК  

 

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

15 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

15 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

16 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

16 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

16 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago