Тэхніка бяспекі памылак не даруе

Захаванне патрабаванняў па ахове працы і пажарнай бяспецы на вытворчасці абмеркавалі ў ААТ “Дварэцкі льнозавод” у рамках выязнога семінара-вучобы.

– У 2023 годзе на Дзятлаўшчыне адбыліся тры няшчасныя выпадкі, два з якіх са смяротным зыходам. Усе яны зарэгістраваны ў вашай арганізацыі, значыць, прыспела неабходнасць яшчэ раз нагадаць правілы паводзінаў на вытворчасці, якія абароняць жыццё і здароўе, – задала тон рабоце семінара галоўныя спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка.

Каб прысутныя на прыкладах з жыцця пабачылі, да чаго прыводзіць грэбаванне бяспекай, члены мабільнай групы паказалі ім відэападборку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, сабраную Навагрудскім міжраённым аддзелам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

 

Апрацоўка лёну – вытворчасць пажаранебяспечная, таму першым інструктаж для работнікаў завода правёў старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС Сяргей Новік. Ён падкрэсліў, што большасць пажараў, а летась на Дзятлаўшчыне іх было 23, адбывалася з-за асабістай неасцярожнасці людзей. На аб’ектах гаспадарання раёна адбыліся загаранне трактара, пажар на сенасховішчы, а таксама пажар з-за парушэння патрабаванняў да правядзення агнявых работ, калі згарэла неэксплуатуемая пабудова. Ратаўнік нагадаў, якім павінен быць алгарытм паводзінаў работніка пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі і наглядна прадэманстраваў, як карыстацца парашковым вогнетушыцелем, на што звяртаць увагу, каб ён быў у спраўным стане, як дзейнічаць пры спрацоўванні сістэмы пажарнай сігналізацыі.

Аналіз выпадкаў вытворчага траўматызму ў вобласці і раёне правёў галоўны спецыяліст сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпан Вольскі. Засяродзіў увагу на тым, што ў 2023 годзе на Гродзеншчыне адбыўся іх рост з 88 да 93, 16 чалавек загінулі, 77 атрымалі цяжкія траўмы. “Сумным лідарам” сярод галінаў стала сельская гаспадарка. Віна саміх пацярпелых была вызначана ў 80,25 % выпадкаў, часцей траўмаваліся людзі, старэйшыя за 50 гадоў, якія мелі стаж і вопыт работы. Сярод больш частых – парушэнні пры шынамантажных работах, адсутнасць абароны на карданных валах, нецвярозы стан на працоўным месцы, прычым апошняя прычына пагражае парушальніку не толькі няшчасцем, але пры адсутнасці віны наймальніка і нявыплатай грашовай кампенсацыі сям’і.

Аб правільным правядзенні ўсіх відаў інструктажаў, навучання, праверкі ведаў, запаўненні журналаў іх рэгістрацыі нагадала Святлана Латушка. Спынілася на рабоце камісіі для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў арганізацыі і афармленні выніковых дакументаў. Зрабіла ўхіл на правядзенні з боку адказных асобаў перыядычнага кантролю, штодзённага, памесячнага з занясеннем у журнал. Станоўча адзначыла практыку прадпрыемства па правядзенні штогадовага навучання тэхніцы бяспекі з праверкай атрыманых ведаў на камп’ютары, параіла не быць абыякавымі і пры сумесных сустрэчах “прагаворваць” парушэнні, якія дапускаюць калегі, каб пазбегнуць іх у далейшым.

Начальнік раённай энергагазаінспекцыі Вячаслаў Кець узняў праблему захавання бяспекі пры правядзенні электрычных работ для розных групаў спецыялістаў, расказаў аб аказанні першай дапамогі пры траўмаванні электрычным токам.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік пажадаў удзельнікам семінара поспехаў у рабоце, спакойных будняў, здароўя і заклікаў кожнага на сваім месцы захоўваць меры бяспекі, каб сумных выпадкаў, пра якія ішла размова, не ўзнікала.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

5 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

5 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago