Нядаўна адпачывальнікі санаторыя “Радон”, акрамя медыцынскіх працэдур, атрымалі магчымасць навучыцца танцаваць, а разам з тым – весела правялі час.
Працаўнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці арганізавалі сапраўды цікавую і незвычайную праграму, якая прадугледжвала майстар-клас па побытавых танцах пад інструментальную музыку.
Удзельнікам майстар-класа прыйшоўся па гусце і польскі “Кракавяк”, і рускі “Падыспань”. Вельмі цікава атрымвалася ў радонцаў танцаваць беларускага “Лысага” і ўсходнееўрапейскі танец “Ойра”. Карэла-фінскую польку таксама спрабавалі станцаваць разам з настаўнікамі, якія былі ў прыгожай нацыянальнай беларускай вопратцы.
Пасля такога незвычайнага мерапрыемства ў адпачывальнікаў “Радона” засталося шмат эмоцый, уражанняў і маленькі танцавальны вопыт, які абавязкова калісьці спатрэбіцца для актыўнага адпачынку разам з сям’ёй ці сябрамі.
Падрыхтавала да друку Ю. БАКУНОВІЧ,
фота прадастаўлена Дзятлаўскім цэнтрам культуры і народнай творчасці