Пройдуць грамадскія слуханні
15 лістапада ў 10 гадзін у будынку Данілавіцкага сельскага савета пройдуць грамадскія слуханні па пытанні выдалення аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах Дубатоўка, Хрольчыцы.
Працавала аглядавая камісія
Дэпутаты Дзятлаўскага сельскага савета ўдзельнічалі ў рабоце аглядавай камісіі. Асаблівую ўвагу надалі абследаванню жылля і гаспадарчых пабудоваў адзінокіх людзей, сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, а таксама грамадзян, якія схільны да злоўжывання спіртнымі напоямі. Домаўладальнікі атрымалі канкрэтныя рэкамендацыі па бытавой бяспецы. Пасяджэнне з удзелам дэпутатаў Пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку
Дарагія дзятлаўчане!
Віншуем вас са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі! Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, шанаванне мужнасці тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў і будаваў светлую будучыню. Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад. Развіваецца эканоміка, умацоўваюцца абараназдольнасць дзяржавы і сацыяльна-палітычная
Куды звяртацца
Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Часам узнікаюць пытанні, вырашыць якія без умяшальніцтва кампетэнтных службаў немагчыма. Куды звяртацца і як правільна гэта зрабіць? У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года №498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў” звароты грамадзян,
Папярэджанні і накіраванне дакументаў у суд
На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 5 пытанняў. Чатыры — адміністрацыйныя пратаколы, па адным з якіх спынена вытворчасць з-за адсутнасці саставу адміністрацыйнага правапарушэння, па трох — вынесены папярэджанні. Таксама разгледжана пытане аб магчымасці вяртання маці сына, які раней быў прызнаны маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Рана адчула
НА ПРЫЁМ — ДА ЮРЫСТАЎ
10 лістапада 2017 года ў аг. Круцілавічы ў будынку Данілавіцкага сельвыканкама з 9.30 да 11.30 будуць весці прыём адвакаты і натарыус натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна. На прыём можна папярэдне запісацца ў натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна па тэл. 2-17-17, юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна па тэл. 2-16-04 або ў сакратара Данілавіцкага сельскага
Адбудзецца прыём грамадзян
3 лістапада 2017 года ў будынку Жукоўшчынскага сельсавета з 11 да 13 гадзін будзе весці прыём грамадзян старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Станіслававіч Бараноўскі.
Пройдуць “Прамыя тэлефонныя лініі”
4 лістапада 2017 года з 9 да 12 гадзін у раённым выканаўчым камітэце “Прамую тэлефонную лінію” правядзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Міхайлавіч Дубовік. Тэлефануйце на нумар 6-11-25. Адначасова 4 лістапада правядуць “Прамыя тэлефонныя лініі” кіраўнікі сельвыканкамаў па нумарах: Вензавецкі сельвыканкам — +375293643168; Войневіцкі сельвыканкам — +375296948917; Данілавіцкі сельвыканкам —
29 кастрычніка — Дзень аўтамабіліста і дарожніка
Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай галіны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка. Дзякуючы ініцыятыўнай і добрасумленнай працы аўтамабілістаў і дарожнікаў, галіна сёння паспяхова развіваецца, працуе стабільна, выконваючы задачы па задавальненні патрэбаў насельніцтва, далейшым павышэнні якасці абслугоўвання і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай
Праект указа аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў накіраваны ў Саўмін і КДК
Праект указа аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў накіраваны ў Савет Міністраў і Камітэт дзяржаўнага кантролю, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час семінара-вучобы для актыву РГА “Белая Русь” па падрыхтоўцы да ўдзелу ў выбарчай кампаніі дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання. “Праект указа аб назначэнні выбараў ужо накіраваны на