“Краса Дзятлаўшчыны — 2015”
Раённы конкурс грацыі і прыгажосці пройдзе сёлета ў Дзятлаве. Арганізатары мерапрыемства — сектар па рабоце з моладдзю ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” — запрашаюць на конкурс незамужніх дзяўчын ва ўзросце
Конкурс селекцыянераў
Штогадовы раённы конкурс спецыялістаў па селекцыйнай рабоце з сельскагаспадарчымі жывёлінамі сёлета адбыўся ў СВК “Хвінявічы” Канкурсанты, а гэта, як правіла, лепшыя спецыялісты па селекцыйнай рабоце, якія працуюць у сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўшчыны, спаборнічалі ў трох намінацыях – тэхнікаў-асемянатараў, заатэхнікаў- селекцыянераў, звенняў па аднаўленні статку буйной рагатай жывёлы. Конкурсная камісія ў складзе дзевяці
“Мы — за мір і сяброўства”
Такім сёлета быў дэвіз міжнароднага лагера “Бе-Lа-Русь”, які сабраў у палатачным гарадку ў Верхнядзвінскім раёне моладзь трох суседніх дзяржаваў: Беларусі, Латвіі, Расіі. Сярод дэлегатаў ад Гродзенскай вобласці на сустрэчы прысутнічаў і наш зямляк — пажарны аварыйна-ратавальнай часці №1 горада Дзятлава Дзяніс Русін. Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў яго, як прайшла сустрэча,
Д. Басай: “Веды — для прафесіі, музыка — для душы”
Герой легендарнай савецкай кінастужкі “В бой идут одни “старики” Аляксей Цітарэнка, або “Маэстра”, ролю якога бліскуча сыграў Леанід Быкаў, любіў паўтараць: “Усё часовае, а музыка — вечная”. З гэтым выслоўем поўнасцю згодны малады спецыяліст Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, доктар анестэзіёлаг-рэаніматолаг Дзмітрый Басай. Нягледзячы на ўсю сур’ёзнасць і адказнасць абранай прафесіі,
Гранітаўскія тысячнікі
Актыўна і вынікова працуюць на сёлетнім жніве хлебаробы СВК “Граніт-Агра”. Камбайнавы экіпаж Уладзіміра і Ірыны Гукішаў першы ў гаспадарцы і раёне 3 жніўня камбайнам “Claas Lexion-580” намалаціў 1000 тон збожжа. Праз чатыры дні кагорта гранітаўскіх тысячнікаў павялічылася ў разы. Па 1000 тон збожжа кожны намалацілі яшчэ тры экіпажы – Дзмітрыя
Радыё “Дзятлава” – прызёр рэспубліканскага конкурсу
31 ліпеня ў Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў бяспекі жыццядзейнасці. Радыё “Дзятлава” у намінацыі “Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва” заняло другое месца. Як адзначыла рэдактар радыё
Ушанавалі памяць святых князёў Барыса і Глеба
6 жніўня прыхаджане Барысаглебскага храма ў вёсцы Накрышкі адзначылі прастольнае свята — памяць святых набожных князёў -мучанікаў Барыса і Глеба. Урачыстасць распачалася са святочнага набажэнства, якое ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Звяртаючыся да прыхаджан храма, Уладыка адзначыў наступнае: — Зусім нядаўна Руская Праваслаўная царква ўшанавала памяць святога роўнаапостальнага князя
У Дзятлаве прайшоў конкурс азеляняльнікаў “Кветкавыя фарбы”
7 жніўня у Дзятлаве прайшоў абласны агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод работнікаў зялёнага будаўніцтва “Кветкавыя фарбы”, прымеркаваны да абласных “Дажынак”-2015. На ўдзел у ім падалі заяўкі 17 каманд жыллёва-камунальных гаспадарак вобласці, якія займаюцца азеляненнем. [poll id=”2″] Па выніках двух этапаў конкурсу шэраг прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі былі адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі. Так,
Пад знакам “Дажынак”
Сёлетняе свята будаўнікоў яго галоўныя віноўнікі сустракаюць у напружанай працы – на Дзятлаўшчыне доўжыцца падрыхтоўка да абласных “Дажынак”-2015. Пра ход перадсвяточнага будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў, а таксама бліжэйшыя планы па пераўвасабленні райцэнтра карэспандэнтцы газеты “Перамога” распавёў начальнік ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Сяргей Шымчык. — Згодна з праграмай, зацверджанай старшынёй
Лепшая прафсаюзная арганізацыя вобласці
Пераможцам у аглядзе-конкурсе на лепшую прафсаюзную арганізацыю Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за 2014 год прызнана Дзятлаўская раённая арганізацыя. Сведчаннем таму – дыплом за подпісам старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК І. Алізаровіча. Акрамя таго, старшыні Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК У. Казаку і галоўнаму бухгалтару І. Журскай, пераможцам