Пікет БСЖ у падтрымку кандыдата ў дэпутаты
Свой пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Наваельнянскай выбарчай акрузе №29 Аляксандра Ківулі выставілі прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Ул. інф. “Перамогі”
Свята рыбака ў Гезгалах
23 ліпеня ў пасёлку Гезгалы, каля возера, праходзіла Свята рыбака. Афіцыйнае адкрыццё было прызначана на 11 гадзін, аднак для некаторых удзельнікаў яно пачалося значна раней – у 6 гадзін раніцы. Каля возера сабраліся аматары рыбнай лоўлі. Праўда, няшмат, 8 чалавек. Жараб’ёўкай вызначыліся з месцамі рыбалкі ды пачалі закідваць вуды ды
Свята малака ў Круцілавічах (ФОТА)
9 ліпеня ў аграгарадку Круцілавічы адбылося свята малака. Чаму месцам правядзення малочнага свята абралі менавіта Круцілавічы? На гэтае пытанне ў прывітальным слове адказаў старшыня СВК “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур: – Кожная пятая тона малака, якая паступае на перапрацоўку на Дзятлаўскі сырзавод – гранітаўская. А пра наш рух наперад сведчаць лічбы на
Абласны моладзевы турзлёт на Дзятлаўшчыне: турысцкі быт, творчы конкурс і спартыўныя этапы (фота)
З 7 па 9 ліпеня 17 каманд з рэгіёнаў Гродзеншчыны і абласнога цэнтра змагаліся за званне лепшых турыстаў на Дзятлаўшчыне, ва ўрочышчы Рыбакі. Праграма спаборніцтваў насычаная — гэта валейбол, турысцкая паласа перашкодаў, гульня “Гарады”, падыманне гіры, баі гімнастычнымі шарамі, дартс, мас-рэслінг, перацягванне каната, а таксама конкурс турысцкага быту, візітная картка
На Дзятлаўшчыне адкрыўся абласны турзлёт працоўнай моладзі (фота)
Абласны турысцкі злёт, прысвечаны Году культуры, пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праходзіць ва ўрочышчы Рыбакі на Дзятлаўшчыне. Удзел у злёце бяруць 17 каманд з раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна. 7 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. Ад гаспадароў зямлі, якая трэці год запар прымае абласны турысці злёт, гасцей з
Міжнародны турзлёт чыгуначнікаў у Наваельні: другі дзень (фотарэпартаж)
Баранавіцкія турысты-чыгуначнікі пасля некалькіх відаў спаборніцтваў упэўнена трымаюцца на лідарскай пазіцыі. Яны – першыя ў шматбор’і, дартсе, трэція – у велагонцы. А вось самымі крэатыўнымі ў прэзентацыі свайго палатачнага лагера аказалася каманда “Волат” (інфармацыйна-разліковы цэнтр БЧ). Журы давялося вытрымаць некалькі выпрабаванняў, перш чым суддзяў пасвяцілі “ў піраты”. Сваю абарону палатачнага
Турысцкі злёт чыгуначнікаў у Наваельні
З 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Наваельні праходзіць Міжнародны турысцкі злёт чыгуначнікаў. Праводзіць яго Беларускі прафсаюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Запрашэнне да ўдзелу ў спаборніцтвах атрымалі і прыехалі ў Наваельню 7 беларускіх каманд – з кожнага аддзялення Беларускай чыгункі і інфармацыйна-разліковага цэнтра, літоўская і расійская каманды. Праграма турзлёту прадугледжвае
У Рыбаках спаборнічалі санітарныя і пажарныя дружыны
12 каманд – прадстаўніц сельгасвытворчых кааператываў раёна, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў, Дзятлаўскага лясгаса ўдзельнічалі ў штогадовых спаборніцтвах супрацьпажарных фарміраванняў. За званне лепшай змагаліся 8 санітарных дружын. Поспехаў у выпрабаваннях сандружынніцам, удзельнікам спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў, адкрываючы мерапрыемства, пажадаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Затым каманды адправіліся на месцы спаборніцтваў.
На Дзятлаўшчыне прайшоў турысцкі злёт працоўнай моладзі (фота)
24-26 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі на беразе ракі Моўчадзь адбыўся 19-ты штогадовы турысцкі злёт працоўнай моладзі. Каманды 15 арганізацый і прадпрыемстваў раёна пазмагаліся за званне пераможцаў. Іх чакалі 11 конкурсных этапаў, пераважная большасць з якіх — спартыўныя. Мацнейшай камандай у агульным заліку стала зборная СВК “Хвінявічы”, сярэбраныя прызёры — зборная
Музей-бус “Кветкі Вялікай Перамогі” на Дзятлаўшчыне
16 чэрвеня хлебам-соллю і песнямі Дзятлава сустракала ўдзельнікаў сумеснага рэспубліканскага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — “Музей-бус “Кветкі Вялікай Перамогі”. Незвычайны музей на колах падарожнічае па гарадах нашай рэспублікі. У яго экспазіцыі прадстаўлены экспанаты, якія расказваюць аб гераізме беларускага народа, адлюстроўваюць гісторыю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх