Сяргей Каско: “Нацыянальная ідэнтычнасць аб’ядноўвае”

На мінулым тыдні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пабываў з рабочым візітам у Амане, у тым ліку наведаў Нацыянальны музей, які падпарадкоўваецца Султану Амана і з’яўляецца стратэгічнай установай, займаецца пытаннямі нацыянальнай ідэнтычнасці.

Беларускі лідар падкрэсліў, што гэта і для нас важна. Увогуле, Аляксандр Рыгоравіч, характарызуючы Аман як краіну-партнёра для доўгатэрміновых эканамічных і стратэгічных узаемаадносінаў, адзначыў, што ў нас няма глыбінных рознагалоссяў. Наадварот, Беларусь і Аман маюць падобныя погляды па многіх актуальных пытаннях сусветнага парадку. Воляю лёсаў аказаліся на шляхах рассялення людзей у Еўразіі і Афрыцы, скрыжаваннях гандлёвых шляхоў і скрыжаванні цывілізацый.

Сваімі думкамі наконт важнасці захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і пры гэтым наладжвання міжнародных сувязяў падзяліўся дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргей Каско:

– Пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці, як момант унутранай палітыкі, адсочвае любая дзяржава, паколькі мова, традыцыі, гістарычная спадчына – гэта тое, што аб’ядноўвае народ па агульных культурных і іншых асаблівасцях.

Мяркую, кожны з нас разумее, што мы, беларусы, – народ з легендарным гераічным і гістарычным мінулым і дастойнай сучаснасцю. Нам ёсць што берагчы, чым ганарыцца і што захоўваць. У нашым музеі мы пастаянна стараемся данесці гэта да падрастаючага пакалення, каб і яно расло вартым сваіх легендарных продкаў, якія адстаялі і захавалі краіну, не шкадуючы жыцця, станавіліся на яе абарону.

Калі праводзіць паралелі з Аманам, то тое, на што варта звяртаць увагу, – гэта любоў да роднай беларускай мовы, якая павінна гучаць не толькі на ўроках, але і ў сем’ях, у размовах людзей як мага часцей. Зразумела, што наша Беларусь знаходзіцца на скрыжаваннях геаграфічных і гандлёвых шляхоў, з-за міграцыйных і гістарычных працэсаў так склалася, што наш народ часцей выкарыстоўвае рускую мову. Яна таксама павінна ўжывацца як мова культурнага дыялогу, як сродак зносінаў з братнімі народамі, з якімі прайшлі працяглы сумесны шлях, ёсць цесныя ўзаемаадносіны, сяброўства. Выдатна, што ў нас двухмоўе, але і сваю “матчыну” мову мы павінны захоўваць і цаніць, каб не стаць “Іванамі няпомнячымі”. Менавіта праз уласныя мову, культуру і традыцыі кожны народ імкнецца да развіцця, самадасканаласці, і гэтымі асаблівацямі ён цікавы для іншых культур і народаў.

Калі казаць пра падабенства поглядаў на сусветны парадак, то Беларусі пашанцавала менш, чым Аману: у нас мала карысных выкапняў. Аднак ад савецкага мінулага дасталася багатая спадчына, якую мы змаглі развіць і памножыць, таму цяпер як эканамічныя партнёры можам прапаноўваць іншым дзяржавам супрацоўніцтва і падтрымку па многіх пазіцыях. Беларусь здольна, з улікам гістарычных і геаграфічных фактараў, прапаноўваць свае тавары, зрабіць пазнавальнымі свае брэнды, і ў гэтым нам дапамагаюць саюзнікі і гандлёвыя партнёры на міжнароднай арэне. Такія краіны, як Аман – гэта надзейныя пляцоўкі для развіцця далейшага супрацоўніцтва і экспартных паставак у цэлым рэгіёне, нездарма абмяркоўвалася стварэнне гандлёвага хаба. Шматпалярнасць і суверэнітэт – актуальныя напрамкі ўзаемадзеяння, якія ў наш нестабільны час паспрыяюць захаванню міру і міжнароднага супрацоўніцтва.

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

12 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

13 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

13 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

13 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

13 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

13 часов ago