25 верасня выязны прыём грамадзян у Дзятлаве правёў намеснік міністра энергетыкі Сяргей Адаменка.
Ён даў каментарый паводле тых пытанняў, якія часцей за ўсё хвалююць нашых грамадзян.
– Важна, што ў асноўным усе звароты здымаюцца на мясцовым узроўні, і гэта сведчыць аб выніковасці работы органаў выканаўчай улады. Тым не менш, калі яны ўсё ж паступаюць і патрабуюць больш канцэптуальных рашэнняў, мы стараемся задаволіць інтарэсы ўсіх заяўнікаў.
Гаворка ідзе пра мадэрнізацыю электрасетак, работа якіх не заўсёды якасная. У асноўным гэта звязана з тэрмінам эксплуатацыі электрычных сетак. Будаўніцтва новых ліній электраперадач і ўвогуле энергетычнай інфраструктуры ідзе пакуль што, на жаль, не такімі, як хацелася б, тэмпамі. Усё ж калі ў 2020 годзе па краіне было рэканструявана каля дзвюх тысяч кіламетраў электрасетак, то ў гэтым выходзім на чатыры тысячы, у планах да 2030 года – сем тысяч кіламетраў.
Другое пытанне, якое хвалюе людзей сёння – па электранагрэве. Ёсць справядлівыя акалічнасці і ў гэтай тэме: калі побач праходзіць газаправод, на яго патрачаны вялікія дзяржаўныя сродкі, таму апраўдана карыстанне менавіта гэтым відам энергіі. Але ж і выкарыстанне электранагрэву, мы адзначаем, расце высокімі тэмпамі і карыстаецца попытам у насельніцтва.
Хацелася б адзначыць, што Дзятлаўскі раён своечасова падрыхтаваны да зімы, без затрымкі ідзе разлік за спажываемую электраэнергію. Сам горад і раён радуе сваёй утульнасцю, добраўпарадкаванасцю, тымі новабудоўлямі, якія з’яўляюцца год за годам, адказнасцю, працавітасцю і добразычлівасцю людзей, якія тут жывуць.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…
Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…
Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні”, накіраванай на абарону пажылых…
24 верасня супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Слонімскага РАУС і журналіст газеты “Перамога” адправіліся ў сумесны…
Вопрос: Период гражданско-правового договора с 01.07.2026 по 19.11.2026. Обязательные страховые взносы начислены и уплачены в…