Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава” прысвоена імя А.М.Чурыла, педагога, выдатніка народнай асветы СССР, выдатніка народнай асветы БССР, заслужанага настаўніка БССР.

Амаль паўстагоддзя свайго жыцця Арцемія Міхайлаўна прысвяціла дзецям, школе, за што і была неаднаразова ўзнагароджана. Яна працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, давала вучням грунтоўныя веды, бачыла ў кожным з іх  асобу, умела спалучала ў сабе дабрыню і патрабавальнасць, павагу і працавітасць.

Асабістым прыкладам садзейнічала вызначэнню жыццёвага шляху выпускнікоў, іх прафесійнаму самавызначэнню і росту. Многія з іх абралі прафесію педагога і засталіся працаваць у роднай школе, а таксама ў раёне і за яго межамі, сталі годнымі людзьмі, упісалі сваё імя ў гісторыю нашай краіны.

З мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, падтрымкі ў грамадстве прэстыжу педагога школай рэалізаваны праект “Сэрца, аддадзенае дзецям”.У школьным музеі “Гісторыя Дзятлаўшчыны” сістэматызаваны пошукава-даследчыя матэрыялы, створана аднайменная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі школы, жыццёваму і творчаму шляху А. М. Чурыла. Тут аформленыінфармацыйны альбом “Няма на зямлі больш адказнага прызвання, Настаўнік мой, у справах прадоўжыць Вас!”, праведзена даследаванне “Медаль за бой, медаль за працу з аднаго металу льюць”.

Педагагічны калектыў упэўнены, што прысваенне школе імя А.М.Чурыла будзе садзейнічаць не толькі ўвекавечванню памяці выдатнага чалавека і педагога, але і паслужыць станоўчым прыкладам патрыятызму для падрастаючага пакалення, эталонам духоўнага росту асобы, умацаванню іміджу прафесіі педагога.

Марына НЯЧАЙ,
дырэктар сярэдняй школы № 1 г.  Дзятлава імя А.М. Чурыла

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее
#нашалепшае

Похожие публикации