На якіх умовах і ў якім парадку можна карыстацца сродкамі сямейнага капіталу, тлумачыць галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Чарняк:

– Пасля выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу па раней выбраным кірунку, пазначаным у рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, і заяве, прадстаўленай у банк (напрыклад, сродкі сямейнага капіталу накіраваны на пагашэнне крэдыту, прадастаўленага згодна з Указам № 13 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 года), грамадзяне могуць звяртацца ў банк для адклiкання выкарыстаных сродкаў і вяртання іх на банкаўскі ўклад (дэпазіт) “Сямейны капітал”, каб распарадзіцца імі па іншым кірунку.

Пунктам 39 “Палажэння аб парадку і ўмовах назначэння, фінансавання (пералічэння), распараджэння і выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу”, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2015 года, вызначаны ўмовы і парадак вяртання толькі нявыкарыстаных сродкаў сямейнага капіталу, прызнаных такiмi ў адпаведнасцi з часткай першай гэтага пункта.

У прыватнасці, вяртанне ва ўклад (дэпазіт) “Сямейны капітал” нявыкарыстаных сродкаў, пералічаных банкам на рахункі юрыдычных або фізічных асобаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, ажыццяўляецца ў выпадках скасавання дамовы і (або) аднабаковай адмовы ад выканання дамовы, змены яе ўмоваў і па іншых абставінах ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Заканадаўствам не прадугледжана адкліканне банкам па жаданні грамадзяніна раней выкарыстаных сродкаў сямейнага капіталу на пагашэнне крэдыту, выдадзенага на паляпшэнне жыллёвых умоваў.

Для выключэння падобных сітуацый грамадзянам рэкамендуецца сур’ёзна абдумваць пытанне рацыянальнага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу з улікам усіх кірункаў датэрміновага выкарыстання.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

19 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

19 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

20 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

21 час ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago