У гарадскім пасёлку Казлоўшчына ў рамках рэспубліканскага праекта “Парк сямейных дрэваў” высадзілі алею з саджанцаў ліп і клёнаў.


У пасадцы прынялі ўдзел трынаццаць сем’яў. Кожная з іх папоўніла сямейны парк сваім саджанцам, які будзе даглядаць.







Для бацькоў і дзяцей іх дрэва стане талісманам шчасця і кахання.






Усе сем’і атрымалі памятныя сертыфікаты аб удзеле ў праекце ад першага сакратара раённага аб’яднання ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык, дзецям падарылі цукеркі і паветраныя шарыкі.



















Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga