Сям’я без гвалту: як пабудаваць адносіны

Сістэматычны гвалт прыводзіць да таго, што ў ахвяры і сведкаў развіваюцца посттраўматычныя стрэсавыя расстройствы: трывожнасць, парушэнні сну, прыгнечаны настрой, схільнасць да адзіноты.

Могуць фарміравацца розныя саматычныя захворванні: атлусценне, рэзкая страта вагі, язва страўніка, алергічная паталогія. Найбольш прыкметны сімптом у дзяцей – павышаная ўзбуджальнасць.

Перажыты гвалт прыводзіць да фарміравання заніжанай самаацэнкі. Калі дзіця крыўдзяць, б’юць, палохаюць крыкамі, пагрозамі, яно верыць, што ўсё гэта заслужыла, бо дрэннае. Пазней з’яўляюцца пакора або люты пратэст. Перажыты гвалт вучыць дзіця такі ж гвалт учыняць у адносінах да больш слабых і безабаронных.

А па якіх правілах жывуць здаровыя сем’і, дзе няма гвалту? У такіх сем’ях праблемы прызнаюцца і вырашаюцца, заахвочваюцца свабода думак і абмеркаванні, ёсць права на ўласныя пачуцці. Бацькі ў такіх сем’ях робяць тое, што кажуць, ролевыя функцыі выбіраюцца, а не навязваюцца, ёсць месца для забаваў, памылкі прабачаюцца, на іх вучацца.

Ці ёсць шанц памяняць сітуацыю ў тых, хто жыве ў сем’ях, дзе пануе гват? Інфармацыйны партал http://ostanovinasilie.org/домашнее-насилие/ змяшчае кантактныя даныя крызісных цэнтраў Рэспублікі Беларусь і грамадскіх арганізацый, што аказваюць дапамогу ахвярам гвалту, статыстычныя даныя МУС у сферы сямейна-бытавых канфліктаў, буклеты, відэа, нарматыўную базу па праблеме гвалту і многае іншае. А спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава ў рамках рэспубліканскай акцыі “Дом без гвалту”, якая праходзіць з 13 па 24 красавіка 2020 года, распрацавалі і размясцілі на сайце https://dtspc.schools.by/ памяткі, тэлефоны гарачай лініі і даверу арганізацый Дзятлаўскага раёна, а таксама інфармацыйныя матэрыялы для жыхароў раёна і для выкарыстання ў рабоце з бацькамі пры папярэджанні гвалту ў сем’ях і аказанні дапамогі пацярпелым.

Тэлефон даверу сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава 6-02-95.

Алена ДАРГЕВІЧ,
сацыяльны педагог СПЦ горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago