“Сям’ю года” выбіралі на Дзятлаўшчыне (+відэа)

29 сакавіка раённы цэнтр культуры і народнай творчасці гасцінна адкрыў свае дзверы для тых, хто ўмее цаніць і берагчы цяпло сямейных традыцый, – удзельнікаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2022”, іх сяброў, калегаў, гасцей.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель, вітаючы прысутных, адзначыла, што ў зале сабраліся сем’і Дзятлаўшчыны, у якіх пануюць каханне, згода, узаемаразуменне, дастойна і ў шчасці гадуюцца дзеці, а таму яны ўжо пераможцы, бо навучыліся зберагаць сямейныя каштоўнасці.

Падзяліцца “рэцэптамі” свайго дабрабыту сёлета выявілі жаданне 5 сем’яў раёна – Міклашы з Наваельні, Місевічы з Казлоўшчыны, дзятлаўчане Каткоўскія, Пышко, Толсцікі.

Спачатку ім было прапанавана заданне-знаёмства “Візітная картка”. Канкурсанты ў творчай форме і з дапамогай фотапрэзентацый расказалі гісторыі свайго роду, падзяліліся сямейнымі звычаямі і традыцыямі. Так, Юрый і Алена Міклашы ведаюць свой радавод у 6-і пакаленнях, а тры іх дачкі Ксенія, Аляксандра і Алеся стараюцца радаваць маму і тату дасягненнямі ў вучобе і творчасці. Ім гэта ўдаецца, аб чым сведчаць шматлікія граматы ў экспазіцыі сямейнай выставы. Для раённага конкурсу Аляксандра таксама падрыхтавала песню “Я дзяўчыначка-беларусачка”, а блізкія яе падтрымалі. Дарэчы, на сцэну Міклашы выйшлі ў нацыянальных строях.

Павел і Крысціна Каткоўскія з дзецьмі Сяргеем і Палінай расказалі сваю гісторыю, дзе ёсць месца спорту і вандроўкам, для большай нагляднасці яны падрыхтавалі фотапрэзентацыю аб значных падзеях сямейнага жыцця.

Віктар і Таццяна Пышко, якія гадуюць траіх дзяцей, Ксенію, Кіру, Аляксея, “вырасцілі” на сцэне “сямейнае” дрэва і склалі быліну пра гісторыю сваёй сям’і.

Куфар сямейных каштоўнасцяў прынеслі з сабой Вераніка Толсцік і яе дзеці Аляксандра, Мікіта, Дар’я. Кожная рэч, кожны фотаздымак з куфра – частачка іх сямейнай гісторыі.

Аляксандр і Аляксандра Місевічы пагарталі сямейны альбом, а іх дзеці Уладзіслава і Ягор дадалі да гэтага працэсу нотку творчасці з песняй “Беларусь”.

Не менш яркім, творчым і цікавым выдалася другое конкурснае заданне – сацыяльна-значны праект “Мая сям’я – мая краіна”. Дбайнымі, хлебасольнымі гаспадарамі паказалі сябе Міклашы. Сям’я Пышко расказала, што сябруе са спортам і ўмее ствараць прыгажосць сваімі рукамі. У падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне і Беларусі запрасілі прысутных сем’і Каткоўскіх і Толсцікаў, а сям’я Місевічаў пашырыла гарызонты і прапанавала ажыццявіць вандроўку ў гістарычнае мінулае, якое тычыцца лёсаў родных ім людзей.

Прыемным момантам свята стала выстава сямейнай творчасці, якая яшчэ раз пацвердзіла, што ў сем’ях землякоў беражліва захоўваюцца традыцыі продкаў, зараджаюцца і развіваюцца новыя ўменні.

Журы няпроста было вызначыць лепшых, асабліва ўлічваючы той факт, што дзве сям’і змагаліся практычна на роўных. Тым не менш, перамога раённага этапу конкурсу “Сям’я года-2022” прысуджана сям’і Міклашаў, якія будуць змагацца за Дзятлаўшчыну на абласным этапе, сям’я Місевічаў заняла ганаровае другое месца, замкнула тройку лідараў сям’я Толсцікаў.

Вынікі сямейнага свята падвяла дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык. Яна падзякавала сем’ям-удзельніцам за цудоўныя выступленні, захаванне лепшых нацыянальных традыцый і выхаванне дзетак. Установам адукацыі і культуры – за падрыхтоўку канкурсантаў. За падарункі для сем’яў – спонсарам свята, а гэта раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, Таварыства Чырвонага Крыжа, “Беларускі саюз жанчын”, прыватны прадпрымальнік Аляксандр Шчыкарэвіч, філіял “Баравічок” санаторыя “Радон”.

Тэкст і фота Ірыны СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

11 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago