Традыцыйна напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, дзе ўшанавалі лепшых работнікаў гэтай сферы.
У зале сабраліся галоўныя героі свята – работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, ад чыёй стабільнай работы залежыць паспяховае развіццё сельскагаспадарчай галіны, а значыць – харчовая бяспека краіны і дабрабыт яе грамадзян.
Павіншаваць іх прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый Дзятлаўшчыны, а таксама старшыня камітэта па працы і занятасці аблвыканкама Вольга Сядзельнік.
Шчырыя словы віншавання з надыходзячым прафесійным святам работнікам аграрна-прамысловага комплексу адрасаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:
– Паважаныя сябры! Прыміце віншаванні з адным з самых галоўных прафесійных святаў краіны – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. У гэтай сферы занятая пераважная большасць насельніцтва нашай краіны. Наш раён – унікальны па сваёй структуры: ён адначасова і сельскагаспадарчы, і прамысловы. Усю сельскагаспадарчую прадукцыю Дзятлаўшчыны мы можам перапрацоўваць у раёне, і ў гэтым наша адметнасць. Гэта забяспечваюць нашы флагманы – Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў, Дварэцкі льнозавод, філіял Боркаўскага крухмальнага завода, Дзятлаўская сельгастэхніка, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.
Да прафесійнага свята мы падышлі з выдатнымі вынікамі. Забяспечаны тэмп росту валавой прадукцыі больш за 10 % да ўзроўню мінулага года, упершыню ў сваёй гісторыі раён дасягнуў валавага збору зерня больш за 100 тысяч тон, забяспечана ўраджайнасць зерневых культур 44 цэнтнеры з гектара, 28 цэнтнераў з гектара – рапсу. Дынамічна развіваецца жывёлагадоўля: прыбаўка малака склала больш за 600 кілаграмаў за 9 месяцаў да аналагічнага перыяду мінулага года, мы максімальна наблізіліся да 7-тысячнага рубяжа па надоях ад каровы за год. Прыемна агучваць, што сёння па надоі малака мы дзясятыя ў вобласці і саракавыя – у рэспубліцы. Усё гэта стала рэальным дзякуючы вашай працы. Словы ўдзячнасці хочацца выказаць і работнікам перапрацоўчай прамысловасці, якія паспяхова выконваюць паказчыкі па экспарце тавараў. Лідарам у гэтай сферы выступае Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”, які дабавіў больш за 40 % да ўзроўню мінулага года, экспарт нашай прадукцыі за гэты год склаў 23 мільёны долараў ЗША. Усё атрымалася дзякуючы стабільнай якаснай сыравіннай базе.
Сельскагаспадарчым і перапрацоўчым прадпрыемствам раёна ад душы жадаю фінансавага росту, усім нам – мірнага неба над роднай Беларуссю, аграрыям – добрага надвор’я, усім моцнага здароўя, удачы, дабрабыту, утульнасці ў дамах і падтрымкі блізкіх.
Андрэй Уладзіміравіч уручыў работнікам сельскай гаспадаркі раённыя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны ветэрынарны доктар Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі Уладзімір Бармоцін, жывёлавод КСУП “Жукоўшчына” Лідзія Белуш, аператар машыннага даення КСУП “Войневічы” Кацярына Лабуць, жывёлавод ТАА “РоданАграПол” Алена Лагуцік, трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра” Пётр Паршук, намеснік дырэктара КСУП “Хвінявічы” Іван Ступчык, лабарант КСУП “Войневічы” Алена Сухецкая, галоўны заатэхнік ААТ “Граніт-Агра” Анастасія Хоміч, галоўны механік ААТ “Дварэцкі льнозавод” Аляксей Жэвага, дырэктар Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Андрэй Жыдко, намеснік галоўнага бухгалтара ААТ “Новаяльнянскі КХП” Зінаіда Чувак, галоўны інжынер ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Дзмітрый Якаўчык, генеральны дырэктар ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Аляксандр Яцук.
34 работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў былі адзначаны падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама.
Вольга Сядзельнік павіншавала работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці раёна з высокімі вынікамі працы і прафесійным святам.
– Дазвольце ад імя кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама і ад сябе асабіста павіншаваць вас з прафесійным святам. Вашу працу сёння пераацаніць немагчыма. Без вас не абыходзіцца ні адна сям’я, без вашага ўдзелу немагчыма было б стварыць прамысловую і харчовую бяспеку нашай краіны, ні адзін беларускі стол не абыходзіцца без вашай прадукцыі. Паважаныя работнікі галіны, жадаю ўсяго самага добрага, светлага вам, вашым сем’ям. Простага чалавечага шчасця і мірнага неба над зямлёй, каб вашы поспехі множыліся з кожным годам.
Вольга Георгіеўна ўручыла падзякі старшыні Гродзенскага аблвыканкама начальніку элеватара ААТ “Новаяльнянскі КХП” Наталлі Гранкоўскай, галоўнаму інжынеру ААТ “Дварэцкі льнозавод” Алегу Жыдко, брыгадзіру вытворчай брыгады ў раслінаводстве СГФ “АграМілк” Юрыю Лабарэвічу. Граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў былі адзначаны вадзіцель аўтамабіля СГФ “АграМілк” Арцём Бандарэнка, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі КСУП “Жукоўшчына” Наталля Мінюк, падзячным лістом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Сяргей Якаўлеў. Трэцяе месца ў абласным спаборніцтве ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі МТФ з колькасцю кароў не менш за 400 галоў заняў калектыў МТФ “Парэчча-777” КСУП “Хвінявічы”, пераможцай абласнога спаборніцтва на нарыхтоўцы травяных кармоў у 2024 годзе ў сваіх намінацыях сталі камбайнер ААТ “Граніт-Агра” Алег Грыб і вадзіцель КСУП “Войневічы” Мікалай Мішчук.
Па добрай беларускай традыцыі ад дзятлаўчан шаноўнай госці ўручылі каравай з мукі новага ўраджаю.
Да словаў віншавання далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і адзначыў узнагародамі лепшых працаўнікоў АПК.
Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – дырэктара Дзятлаўскай міжраённай ветэрынарнай лабараторыі Таццяну Нікіпорчык, начальніка Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі Баляслава Куляша, галоўнага ветэрынарнага доктара КСУП “Хвінявічы” Івана Апнасіка, аператара машыннага даення КСУП “Войневічы” Галіну Семянчук; падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – трактарыста-машыніста СГФ “АграМілк” Аляксандра Бяляўскага, брыгадзіра ў жывёлагадоўлі КСУП “Жукоўшчына” Тарэсу Калодка, сырароба Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Надзею Памбухчан, галоўнага механіка ААТ “Новаяльнянскі КХП” Аляксея Ганчарука, начальніка ўчастка нарыхтоўкі сыравіны, выпрацоўкі і рэалізацыі гатовай прадукцыі ААТ “Дварэцкі льнозавод” Святлану Герасімовіч.
Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка павіншаваў калег са святам і агучыў вынікі спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, вытворчых участкаў, механізатараў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі за 2024 год.
На нарыхтоўцы травяных кармоў лепшым прызнана ААТ “Дварэц-Агра” (дырэктар Аляксандр Лесюкоў, галоўны аграном Анастасія Філатава), другім стаў КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, галоўны аграном Іван Палуянцэвіч, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі), трэцяе месца ў КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном Аляксандр Кугейка, галоўны інжынер Віктар Ерамейчык); на нарыхтоўцы лёну сярод сельгаспрадпрыемстваў першае месца ў КСУП “Войневічы”, другое – у СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань, намеснік начальніка Васіль Каральчук), трэцяе – у КСУП “Хвінявічы”.
Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў, якія працавалі на кормаўборачных трактарах і камбайнах, на касьбе траў, нарыхтоўцы лёну, прасаванні саломы і ворыве.
Па выніках раённых спаборніцтваў сярод жывёлаводаў лепшым у раёне прызнаны калектыў КСУП “Хвінявічы” (дырэктар Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко, галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік), на другім месцы – ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Андрэй Падліпскі, галоўны заатэхнік Анастасія Хоміч, галоўны ветэрынарны доктар Алена Крэмянеўская), трэцяе месца – у СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, галоўны заатэхнік Яўгеній Сідар, галоўны ветэрынарны доктар Мікалай Лянцэвіч).
Калег па працы павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды да прафесійнага свята.
Для падтрымання святочнай атмасферы ў фае Цэнтра культуры і народнай творчасці працавалі секцыя аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў, а таксама тэматычная фотазона.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее
#нашалепшае