Святочны настрой ад раённай арганізацыі ГА “БРСМ”

Шмат добрых спраў у скарбонку дабрачынных мерапрыемстваў Дзятлаўшчыны ўносяць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, у тым ліку праз рэалізацыю моладзевай акцыі “Цуды на Каляды”.

На гэты раз у калядныя дні першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык уручыла падарункі 5 хлопчыкам і дзяўчынкам, якія гадуюцца ў прыёмных сем’ях раёна.

– Моладзь падтрымлівае эстафету дабрыні, каб ні адно дзіця не засталося без святочнага настрою, пажаданняў і падарункаў, – адзначыла Кацярына Уладзіміраўна. – У час акцыі “Цуды на Каляды” іх атрымліваюць выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, сацыяльных прытулкаў, дзеці-інваліды і дзеці з прыёмных і апякунскіх сем’яў, а ў нашым раёне іх дачакаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, якія гадуюцца ў замяшчальных сем’ях Людмілы Асіпук-Фатон і Вольгі Гушча.

Разам з моладзевым лідарам у горадзе Дзятлаве мы наведалі замяшчальную сям’ю Людмілы Асіпук-Фатон, каб павіншаваць чатырох яе прыёмных дзяцей. Праўда, не ўсе непаўналетнія аказаліся дома, але салодкія падарункі і цёплыя пажаданні ад раённай арганізацыі ГА “БРСМ” будуць перададзены ўсім.

– Расціце здаровыя, паспяхова вучыцеся, каб змаглі ўвасобіць у жыццё свае мары і жаданні, – зазначыла Кацярына Хілімончык, перадаючы салодкія гасцінцы ад “моладзевага Дзеда Мароза”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Пожар в доме: пошаговый алгоритм спасения от спасателей

Пожар — одна из самых опасных ситуаций в быту. Огонь и дым распространяются стремительно, и…

1 час ago

Прием граждан

18 сентября в здании Дятловского районного исполнительного комитета управляющим делами Гродненского областного исполнительного комитета Курманом…

3 часа ago

Более 20% площадей сахарной свеклы убрано в Беларуси

Более 20% площадей сахарной свеклы убрано в Беларуси, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Минсельхозпрода. По оперативным…

3 часа ago

Александр Лукашенко убежден в необходимости развития отношений между Минском и Ватиканом

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Папу Римского Льва XIV с днем рождения. Об этом БЕЛТА…

4 часа ago

Белорусы взяли 11 медалей юношеских первенств Европы по пятиборью в Португалии

 Белорусские пятиборцы завоевали 11 наград на чемпионате Европы среди спортсменов до 15 и до 19…

4 часа ago

«Картофельный бум» в Гезгалах

Щедрая белорусская земля в очередной раз доказала: наш второй хлеб достоин самых громких оваций! На…

4 часа ago