У рамках 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і абласной акцыі “Майстры творчасці з паклонам гродзенскай зямлі” ладзілася свята вёсак Дзіракі і Дубатоўка.
У Дзіраках цяпер жывуць 11 чалавек, у Дубатоўцы – 4. Людзі тут добрыя, ветлівыя і вельмі любяць сваю малую радзіму.
Са святам аднавяскоўцаў павіншавала старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна пажадала ўсім дабрабыту, росквіту і добрага адпачынку.
З нагоды 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў хвілінай маўчання ўшанавалі землякоў, якія загінулі на фронце.
У гэты святочны дзень асаблівай увагі была ўдастоена самая найстарэйшая жыхарка вёскі — Соф’я Іосіфаўна Літвінская, якой споўніўся 91 год. Павіншавалі таксама юбіляраў, якія адсвяткавалі свае юбілеі – 45-годдзе Андрэй Макарчук, 60-годдзе Таіса Мазура, 80-годдзе Анастасія Янушкевіч. Шмат словаў падзякі за плённую працу было сказана ў адрас работнікаў сельскай гаспадаркі. На свяце падвялі вынікі конкурсу на лепшы падворак і кветнік.
Работнікі Данілавіцкага дома культуры віншавалі ўсіх жыхароў песнямі і добрымі словамі.
Святлана ГРЫШЫНА
Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…
Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…
Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…
Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…
15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…
В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…