Любая добрая справа робіць кагосьці шчаслівым, запальвае агеньчык надзеі і веры ў сэрцах людзей. Вельмі важна, каб напярэдадні Новага года кожнае дзіця адчула сябе асаблівым і паверыла ў казку.
Не паверыць у цуды ў гэтыя дні проста немагчыма, бо яны паўсюль! Свята з чараўніцтвам і падарункамі адбылося ў Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. З цёплымі пажаданнямі ў госці да дзяцей прыйшлі не толькі ўсімі любімыя і доўгачаканыя Дзед Мароз і Снягурка, але і госці: ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, старшыня раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская.
Вось ужо шмат гадоў не застаюцца па-за ўвагай і дзеці, якія атрымліваюць адукацыю дома. Алена Анатольеўна павіншавала іх з надыходзячым Новым годам, пажадала моцнага здароўя, уручыла падарункавыя сертыфікаты.
Парадаваць дзяцей прыйшлі і супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзялення ААТ “ Белаграпрамбанк” з падарункамі і цёплымі віншаваннямі.
Таццяна ШУНДРЫК, педагог-псіхолаг Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Семиэтажный жилой дом на 49 квартир, большинство из которых арендные, торжественно открыли накануне областного фестиваля-ярмарки…
Сколько туристов посещают Беларусь? Белстат представил статобзор ко Всемирному дню туризма, который отмечается 27 сентября,…
Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…
Уже 26 сентября городской поселок превратится в масштабную праздничную локацию, где будут чествовать лучших тружеников…
Елена Васкель, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, председатель районной организации ОО…
У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва разам з кірмашом…