У нядзелю, 29 мая, у аграгарадку Дварэц праходзіла раённае свята лёну.

Праводзілася свята на школьным стадыёне, дзе ўстановы і арганізацыі зладзілі свае падворкі. На ўваходзе першыя сустракалі гасцей прадстаўнікі Дварэцкага льнозавода, якія паказалі сваю прадукцыю і наладзілі продаж вырабаў Аршанскага льнокамбіната. Далей – падворак экспартна-сартавальнай базы, дзе можна было набыць льняны алей і даведацца пра яго ўласцівасці. Сувенірную прадукцыю прапаноўвалі Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, народныя умельцы. Культработнікі з Казлоўшчыны і Хвінявічаў запрашалі на дэгустацыю страваў, дзе выкарыстоўвалі льняны алей і муку. Раготнаўская школа паклікала на міні-экскурсію па музеі лёну пад адкрытым небам. А майстар-клас правяла Ніна Іосіфаўна Антончык.

Падчас тэатралізаванага прадстаўлення “Пасееш лён, пажнеш золата” прысутныя даведаліся шмат адметнага пра лён. Шмат песень прагучала са сцэны пра наш беларускі лянок. Глядачоў весялілі не толькі дзятлаўскія артысты, сярод якіх калектывы “Ятранка”, “Прымакі”, але і прыезныя – вакалісты-міліцыянеры Упраўлення ўнутраных справаў Гродзенскага аблвыканкама, а таксама ансамбль песні “Васільковая раніца” са Шчучынскага раёна.

Асабліва шматлюдна было на пляцоўцы, дзе праводзілася “Сельская вясёлая эстафета”. Усе конкурсы тычыліся лёну: лён любіць вадзіцу, спляці касу, матальшчыкі, ільняны снайпер, зрабі ляльку. У камандным заліку з 65 баламі перамог СВК “Хвінявічы”. 62 балы набралі гаспадары пляцоўкі, за якіх хварэлі і старыя, і малыя, СВК “Дварэц-Агра” і занялі другое месца. Бронзавым прызёрам стаў СВК “Слава працы” (61 бал).

IMG_9859 IMG_9864 IMG_9865 IMG_9867 IMG_9871 IMG_9873 IMG_9876 IMG_9877 IMG_9889 IMG_9891 IMG_9893 IMG_9899 IMG_9901 IMG_9904 IMG_9909 IMG_9911 IMG_9916 IMG_9917 IMG_9920 IMG_9925 IMG_9929 IMG_9932 IMG_9941 IMG_9944 IMG_9953 IMG_9955 IMG_9966 IMG_9969 IMG_9979 IMG_99991 IMG_99992 IMG_99993 IMG_99994 IMG_99995 IMG_99996 IMG_99997 IMG_99998 IMG_99999 IMG_999991 IMG_9729 IMG_9731 IMG_9732 IMG_9733 IMG_9790 IMG_9791 IMG_9793 IMG_9797 IMG_9830 IMG_9834 IMG_9836 IMG_9844a IMG_9845 IMG_9849 IMG_9851

Па водгуках гасцей, свята спадабалася. Людзі, асабліва сталага веку, выказвалі пажаданні, каб да іх часцей прыязджалі артысты, тады ў вёсцы жыць весялей. Маладыя мамы былі задволены магчымасцю пакатаць малых на машынках, пусціць іх паскакаць на батуце, паўдзельнічаць у конкурсах, якія праводзілі Мальвіна і Бураціна.

А наперадзе ў вяскоўцаў – новая сустрэча. У чэрвені гасцей будзе прымаць Вензавец, дзе адбудзецца свята касцоў.

І. ІВАНАВА
Фота Б. ВАРНЫ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации