16 чэрвеня 2018 года адбылося свята вёскі Харашкі Дзятлаўскага раёна. Свята ладзілася работникамі сельскага клуба-бібліятэкі аг. Белагурна.
Жыхарам вёскі канцэртную праграму прадставіў народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” (мастацкі кіраўнік – Таццяна Янушкевіч). “Прымакі” – візітная картка добрага настрою, з такім дэвізам калектыў крочыць па творчым шляху ўжо каля 30 гадоў. Як заўсёды, гледачоў зачаравала жывая музыка народных інструментаў, вяселыя беларускія песні і жарты. Праграма была напоўнена гумарам, весялосцю, незабыўнасцю. Напрыканцы, традыцыйна, артысты затанчылі разам з гледачамі. З вялікім задавальненнем жадаючыя танчылі польку і кракавяк. Ад стараст і жыхароў вёсак гучалі словы падзякі артыстам за цудоўны настрой.
Стоит почитать:
“Пазнанне” каля крыніц з жывой і мёртвай вадой
Большой концерт прошел в Гродно в рамках Дней культуры Татарстана в Беларуси
Экологический праздник на «Августовских берегах»: мастер-классы от лесорубов, фито-чай из библиотеки и первый майский мёд