У рамках раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім” у ААТ “Граніт-Агра” прайшло “Свята трактароў”. Яго арганізатары – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па сравах моладзі райвыканкама, калектыў работнікаў ААТ “Граніт-Агра”.
На пачатку мерапрыемства прайшоў парад трактароў, якія былі цікава ўпрыгожаны. Затым стартаваў святочны велапрабег, удзельнікамі якога сталі дзеці.
Усіх удзельнікаў і гасцей свята павіталі кіраўнік спраў Данілавіцкага сельскага савета Галіна Дворык, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур.
Святочным падарункам для гасцей стала музычная кампазіцыя ў выкананні Вікторыі Ботвін. Асаблівы настрой бадзёрасці і весялосці прыўнеслі песенныя падарункі ў выкананні ансамбля народнай песні “Суседачкі”.
Удзельнікамі спартыўных спаборніцтваў стаў калектыў працаўнікоў ААТ “Граніт-Агра” і зборная каманда школьнікаў. У выніку перамогу атрымала каманда ААТ “Граніт-Агра”.
Прыемным падарункам для дарослых стала выступленне артыстаў Гродзенскай філармоніі, а маленькіх гледачоў радавалі роставыя лялькі.
Напрыканцы свята былі падведзены вынікі конкурсу на самы “прыгожы” трактар. Лепш за ўсіх упрыгожыў свой трактар Юрый Буткевіч, на другім — Аляксандр Сіневіч, на трэцім — Павел Богдан.
Аксана Андалюкевіч
Стоит почитать:
З гісторыі Жукоўшчынскага парку
8 Комментарии
Очень интересно!
Весело и ярко 🙂
И где они тракторов набрали на парад)) кто в поле работал?
Ну вот с праздника и сразу в поле, такие украшенные и поехали. а что?!
Заслуженный отдых должен быть и у тракторов))) и у механизаторов. За одно и поля отдохнут =) таланты не пропадут нигде)
Приятно узнать, что механизаторы — люди творческие.
)) конечно творческие. Как сядут на железного коня, да как запоют на все поле эге-гей… так рожь и заколосится
у гранита все и с песней и без песни закаласится&