Канцэртную праграму жыхарам аграгарадка і гасцям прапанаваў ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна.
Гэты знакаміты калектыў 23 гады назад, у 1994-м, атрымаў ганаровае званне “народны”. У яго рэпертуары – інструментальная музыка, беларускія і польскія народныя песні, аўтарскія творы. “Гудскі гармонік” часта запрашаюць на гастролі ў Польшчу, Літву. Ведаюць і любяць калектыў на Дзятлаўшчыне, ён ужо не аднаго разу гасціў у нас на святах і конкурсах. Цікавую праграму прывезлі артысты і на Свята мёду ў Раклевічы. Гаспадары і госці свята дзякавалі за добрыя песні і музыку, за знаёмства з самабытнымі музычнымі інструментамі.
Не шкадавалі танцоры раклевіцкага асфальту, як зайграў “Гудскі гармонік” беларускую полечку -).
І байкеры таксама пайшлі ў танцы…

Прысутных на свяце цешылі юныя артысткі Дзятлаўшчыны Насця Бортнік, Жэня Анушкевіч, Алеся Адамчык. Песеныя нумары і танцавальныя прапанавалі танцавальная група “Крыжачок”, Таццяна Шостка і Наталля Бузук, Сяргей Малышчык, Аляксандр Раеўскі, Аксана Кашляк, Ганна Харлінская, Улад Ракуць.
Я дзяўчыначка-беларусачка – спеўна пераконвае самая юная салістка канцэрта Настачка Бортнік.
Аляксандр Раеўскі выдатна выканаў песню “Сіняя вечнасць” Мусліма Магамаева і Генадзя Казлоўскага. Уразіў!
Спачатку так… затым вось так… Раклевічы – не Малінаўка, але парачка – мядова-салодкая. -:).
Спадабалася хлопчыкам і дзяўчынкам выступленне тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско. Тэатр прывёз ім аповяд пра Бульваёстыка, атрымаў і ад малечы, і ад дарослых апладысменты.
І. Міхайлоўская
Фота Б. Варны