Спадабалася дварчанам выступленне цыганскага ансамбля песні і танца “Жемчуга” з Мінска. Артысты не толькі выконвалі цыганскія песні і танцы, але і паказалі абрад “Цыганскага вяселля”. Ролі ў ім запрасілі выканаць мясцовых жыхароў. Артысты выканалі цыганскія прыпеўкі, танцы цыганоў Персіі, танец з цыганскімі лялькамі. Артыстаў актыўна падтрымлівалі гледачы, заўзята танчыла дзятва.

Публіка была ў захапленні ад яркіх фарбаў, рытмаў, прыгожых дзяўчат і хлопцаў.

І. Міхайлоўская

Фота Б. Варны.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации