Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

У кожнага з нас ёсць захапленні, дзякуючы якім мы адкрываем свет прыгожага, ствараем яго — калі малюем, спяваем, рукадзельнічаем. Часцей за ўсё захапленні з’яўляюцца ўсяго толькі хобі, ім мы аддаём  свой вольны час. А здараецца так, што з захапленняў пачынаецца шлях у будучую прафесію. Менавіта так адбылося і з гераіняй гэтага артыкула — навучэнкай гімназіі №1 горада Дзятлава, юнай мастачкай  Марыяй Гранкоўскай.

ДАНТЭ І ДАЛІ

—  У школу мастацтваў мяне запісала мама. Прыйшоўшы на вучобу, я нават не меркавала, што мне настолькі спадабаецца маляваць, што гэта стане сапраўды маім захапленнем. А цяпер маё хобі неабходна мне для таго, каб паступіць вучыцца на архітэктара.

— Чаму ты выбрала менавіта гэтую прафесію?

— Гэтае пытанне мне задавалі ўжо неаднаразова — родныя, знаёмыя, сябры. І я тлумачу ім, што прафесія архітэктара на самой справе выдатная і цікавая.

Я чалавек “дакладны” ў сэнсе таго, што мне падабаюцца дакладныя навукі — фізіка, матэматыка. Люблю я і мастацтва. А прафесія архітэктара, на мой погляд, гарманічна сумяшчае ў сабе гэтыя галіны.
Упэўнілася я ў гэтым і нядаўна, калі наведала Дзень адчыненых дзвярэй у Беларускім нацыянальным тэхналагічным універсітэце, архітэктурны факультэт. У час мерапрыемства я пагутарыла з выкладчыкамі і студэнтамі. Было цікава паслухаць іх, адкрыць для сябе шмат новага.

— Ведаю, што пасля Дня адчыненых дзвярэй ты наведала  выставу работ Сальвадора Далі…

— Сапраўды так. Я пабыла на гэтай выставе разам са сваёй сястрой, а таксама з настаўніцай Дзятлаўскай школы мастацтваў Жаннай Вячаславаўнай Лукашэня.

Выстава праходзіла ў нядаўна адкрытай галерэі “Дом карцін”.  У экспазіцыі былі прадстаўлены работы не толькі Сальвадора Далі, але і Марка Шагала, сучаснай беларускай мастачкі Зоі Літвінавай.  У афішы  былі заяўлены і творы Анры Маціса. Толькі чамусьці ў гэты дзень у галерэі яны не выстаўляліся.

Больш за ўсё мяне ўразіла творчасць Сальвадора Далі, яго цыкл работ на тэму “Боскай камедыі” Дантэ.  Шчыра кажучы, я не чытала цалкам гэты твор, аднак  асэнсаванне яго вобразаў вялікім мастаком мяне вельмі ўразіла. А вось работы Марка Шагала  ўсхвалявалі менш.

— А творчасць сучаснай беларускай мастачкі Зоі Літвінавай?

— Яе карціны вельмі яркія, я нават сказала б — насычаныя колерам. У кожнай рабоце прадстаўлена багатая палітра, а таксама розныя тэхнікі малявання.

— А ў якой тэхніцы любіш працаваць ты?

— Больш за ўсё падабаецца графіка.

1

МУЗЫКА, МАРЫ І ПАДАРОЖЖЫ

—  Марыя, сучасная моладзь вельмі рознабаковая ў сэнсе захапленняў. Акрамя малявання, чым яшчэ захапляешся ты?

— Іграю на гітары. Асвоіла яе зноў жа ў час навучання ў школе мастацтваў. Увогуле, мне вельмі падабаецца музыка. І цяпер нават ёсць  мара навучыцца іграць на фартэпіяна. Аднак, на жаль, на гэта няма часу. Цяпер большую яго частку я аддаю вучобе.

Таксама ў свой час займалася бісерапляценнем, вышывала. Рукадзельнічаю і цяпер.

 Наведвала і тэатральную студыю “Мелодыя душы”,  уваходзіла ў склад гімназічнай каманды па чарлідынгу. Усе гэтыя заняткі падарылі мне новы цікавы вопыт.

А яшчэ я люблю вандраваць.

— Якія цікавыя мясціны ўжо наведала?

— Пазнаёмілася з многімі адметнымі мясцінамі Беларусі. Гэта  Мірскі, Нясвіжскі, Лідскі замкі.  Была ва Украіне, Расіі, а менавіта ў Санкт-Пецярбургу. Горад уразіў сваёй прыгажосцю. У час вандроўкі, якая доўжылася некалькі дзён, атрымалася ўбачыць толькі некаторыя адметнасці гэтага горада, наведаць Эрмітаж. Запомнілася і экскурсія на катары па Няве.
Аднак больш за ўсё мяне вабяць прыродныя краявіды. А таксама  я вельмі люблю свой родны горад Дзятлава. На мой погляд, ён вельмі ўтульны.

— А якую краіну ты яшчэ толькі марыш наведаць?

— Хачу  пабываць у многіх краінах, паколькі вельмі люблю вандраваць.

ВОСЕНЬ, КНІГІ, АПТЫМІЗМ

–Марыя, а якая пара года табе падабаецца?

— Восень. Я нарадзілася ў гэтую пару года. Люблю яе за  яркасць фарбаў. Падабаецца не толькі залатая , але і позняя восень. Люблю гуляць па вуліцы нават і ў пахмурныя дні. У такое надвор’е адчуваеш нейкую супакоенасць, адпачываеш ад мітусні.

— А ці любіш чытаць?

— Так, люблю. Перавагу аддаю раманам, дэтэктывам. Цяпер чытаю Дэна Браўна “Код да Вінчы”. Увогуле падабаецца літаратура такога кшталту.

— А ці ёсць у цябе любімы мастак?

— Кагосьці аднаго я не выдзяляю, паколькі у кожнага мастака свая тэхніка, свой стыль, ёсць чаму павучыцца.

— Марыя,  якім дэвізам ты кіруешся ў жыцці?

— Пэўнага дэвізу пакуль няма, аднак я імкнуся быць аптымістам. Стараюся не думаць пра кепскае, нацэльваюся на пазітыў.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота Н. АВЯРЧУК

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации