Сузор’е любові, “Планета Сям’я”

На Дзятлаўшчыне падведзены вынікі завочнага раённага этапу фестывалю-конкурсу замяшчальных сем’яў “Планета Сям’я”.

Яго ўдзельнікамі сёлета сталі пяць прыёмных сем’яў раёна і дзіцячы дом сямейнага тыпу.

– Абласны конкурс “Планета Сям’я” ўжо традыцыйны для дзятлаўчан. Ён праходзіць кожныя два гады і скіраваны на развіццё сямейных формаў уладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, – зазначыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама, яна ж старшыня раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская.

– Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі ўсе замяшчальныя сем’і Дзятлаўшчыны. Усяго ў раёне функцыянуюць пяць прыёмных, 16 апякунскіх сем’яў і дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Па ўмовах конкурсу прыёмныя сем’і-ўдзельніцы ў тандэме з установамі адукацыі, дзе вучацца дзеці, павінны былі абагульніць вопыт сямейнага выхавання і прадаставіць творчыя справаздачы на тэму “Выхаванцы маёй сям’і. Самастойнае жыццё”, падрыхтаваць кароткія відэаролікі-прэзентацыі пад назвай “Традыцыя маёй сям’і”, а ўстановы адукацыі дасылалі на конкурс характарыстыкі замяшчальных сем’яў-удзельніц, якія журы ацэньвала разам з творчымі работамі.

Пераможцаў раённага этапу, якіх запрасілі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава, павітала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус:

– Кожны чалавек марыць жыць у сям’і, дзе пануюць любоў і ўзаемаразуменне. На жаль, па волі лёсу так атрымліваецца не заўсёды. Толькі на Дзятлаўшчыне 41 дзіця жыве ў замяшчальных сем’ях, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы. Радуе, што клопаты аб хлопчыках і дзяўчынках, якія засталіся без апекі бацькоў, узялі на сябе чулыя, нераўнадушныя людзі. Яны здольны падарыць душэўнае цяпло нават не родным дзецям. Я дзякую замяшчальным бацькам за тое, што яны прынялі дзяцей, якія засталіся без падтрымкі родных, што знаходзяць сілы выгадаваць іх годнымі людзьмі. Многія выхаванцы ўжо выраслі, стварылі свае сем’і, але не забываюць тых, хто “паставіў іх на крыло”. Конкурс “Планета Сям’я” дазваляе “зазірнуць” у традыцыі і вопыт замяшчальных сем’яў і захаваць лепшыя методыкі для будучых прыёмных бацькоў.

Наталля Белаус і Алена Чайкоўская ўручылі пераможцам дыпломы аддзела адукацыі райвыканкама і падарункі Беларускага дзіцячага фонду. Дыпломам трэцяй ступені адзначана сям’я Ліны Мынко.

Дыплом другой ступені атрымаў дзіцячы дом сямейнага тыпу Марыны і Аляксандра Шэлегаў.

Пераможцай раённага этапу фестывалю-конкурсу “Пленета Сям’я” стала прыёмная сям’я Людмілы Асіпук-Фатон.

Конкурсныя работы Шэлегаў і Асіпукоў-Фатон перададзены ў Гродна для ўдзелу ў завочным абласным этапе.

Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

8 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

8 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

9 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

9 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

10 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago