Напярэдадні Новага года і Калядаў на Дзятлаўшчыне аб’яўлены раённы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый прадпрыемстваў, установаў, арганізацый і прыватных падворкаў.

Ён праводзіцца з 10 па 30 снежня, узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 31 снежня.

Прыняць удзел у конкурсе запрашаюцца прадпрыемствы, установы, арганізацыі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Дзятлаўшчыны, незалежна ад формаў уласнасці, а таксама ўладальнікі прыватных падворкаў Дзятлаўскага раёна.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

“Лепшае навагодняе афармленне ўстановы адукацыі”;

“Лепшае навагодняе афармленне прадпрыемства гандлю і грамадскага харчавання”;

“Лепшае навагодняе афармленне сельскагаспадарчай арганізацыі”;

“Лепшае навагодняе афармленне арганізацыі сацыяльнай сферы”;

“Лепшае навагодняе афармленне прадпрыемства прамысловай сферы”;

“Лепшае навагодняе афармленне прадпрыемства транспарту і сувязі, будаўнічых і абслугоўваючых арганізацый, банкаў і ўстановаў”;

“Лепшае навагодняе афармленне прыватных падворкаў Дзятлаўскага раёна”.

Крытэрыі ацэнкі агляду-конкурсу:

— афармленне фасада будынка і ўваходных груп (наяўнасць віншавальных зваротаў “З Новым годам!” у выглядзе літарных паведамленняў або светлавых корабаў, афармленне светлавымі фігурамі і светлавым дажджом, а таксама гірляндамі з галін елкі);

— афармленне прылеглай тэрыторыі (выкарыстанне  аб’ёмных скульптур, устаноўка жывых і штучных ёлак, упрыгажэнне дрэў, размешчаных на прылеглых да будынка тэрыторыях, светлавой сеткай, светлавым дажджом, цацкамі і іншым);

— афармленне вітражоў і вітрын, фасадаў (наяўнасць віншавальных паведамленняў з Новым годам, выкарыстанне светлавых гірляндаў і шнуроў, іншых дэкаратыўных свяцільняў, шароў, фігур Дзеда Мароза і Снягуркі, іншых тэматычных малюнкаў);

— адзінства стылю афармлення і цэласнасць кампазіцыі;

— выкарыстанне новых дызайнерскіх рашэнняў у афармленні, мастацкая і эстэтычная відовішчнасць;

— тэхніка і якасць выканання.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе з указаннем назвы ўстановы, арганізацыі, прадпрыемства, адраса, кантактнага тэлефона, прозвішча ўдзельніка прымаюцца да 23 снежня па тэлефоне 8-01563-6-71-51 або па электроннай пошце idrik@dyatlovo.gov.by.

Конкурсная камісія выедзе на аб’екты для ацэнкі іх падрыхтоўкі па вызначаных крытэрыях.

Пераможцы агляду-конкурсу ў намінацыях вызначаюцца з 1-га па 3-е месцы. Арганізацыі і прадпрыемствы будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі ў памеры: 1-е месца – 6 базавых велічыняў; 2-е месца – 4 базавыя велічыні; 3-е месца – 3 базавыя велічыні, гаспадары прыватных падворкаў: 1-е месца – 5 базавых велічыняў; 2-е месца – 4 базавыя велічыні; 3-е месца – 3 базавыя велічыні.

Аргкамітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Выбудаваць сістэму работы ўсіх служб

Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…

2 часа ago

Нам даверана памяць. “Чырвоную зорку героя” ўстанавілі на помніку Аляксандра Міцкевіча

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…

3 часа ago

Александр Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…

4 часа ago

Маршруткі і таксі на асаблівым кантролі

З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…

4 часа ago

Чалавек і яго справа. Выбар сапраўдных мужчын

Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…

4 часа ago

“Лідар-платформа: БРПА_БРСМ”: эстафета пакаленняў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…

4 часа ago