Напярэдадні Новага года і Калядаў адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, прадстаўнікоў арганізацый і службаў з маладымі спецыялістамі раёна.
Распачалося мерапрыемства з прагляду стужкі пра Дзятлаўшчыну.


На сацыяльна-эканамічным яе развіцці акцэнтаваў ўвагу старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І.І. Крахмальчык.


Неабходную інфармацыю да ведама маладых спецыялістаў давялі таксама начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л.Ф. Васюкевіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама С.П. Багдановіч, начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама С.У. Малышчык, першы сакратар РК ГА “БРСМ” А.С. Чурай, прадстаўнік ЦБУ №407 філіяла ААТ “ААБ Беларусбанк” В.В. Пшэгодскі.
Завяршылася сустрэча, якая праходзіла ў раённым цэнтры культуры, канцэртам-віншаваннем з нагоды надыходзячых калядных і навагодніх святаў.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА