Сур’ёзна пра недзіцячыя праблемы

Характар чалавека закладваецца яшчэ ў дзяцінстве, а фарміруюць яго ўчынкі і знешнія абставіны.

Пра тое, як выхаваць годнага чалавека і чаго не варта рабіць дзецям і іх бацькам, пагутарым з пракурорам Дзятлаўскага раёна Алегам Вялічкам.

– Алег Валер’евіч, як вы ахарактарызуеце сітуацыю з дзіцячай злачыннасцю на Дзятлаўшчыне?

–  У цэлым здавальняюча. З пачатку гэтага года трыма непаўналетнімі ўчынена два злачынствы. Летась у аналагічны перыяд двое юных жыхароў раёна ўчынілі тры злачынствы.

Больш падрабязна спынюся на адным з сёлетніх правапарушэнняў. У канцы жніўня пракуратурай раёна ў суд была накіравана крымінальная справа на двух непаўналетніх, 2003 і 2007 гадоў нараджэння, якія 25 чэрвеня вырвалі металічную пласціну замка і залезлі ў гаспадарчую пабудову, адкуль выкралі матацыкл коштам каля 1000 рублёў. Гэта ўжо не свавольства.

Калі прааналізаваць прычыны сёлетняй падлеткавай злачыннасці, можна вылучыць наступныя негатыўныя фактары – адсутнасць належнага кантролю за дзецьмі з боку іх законных прадстаўнікоў і незанятасць непаўналетніх.

– Ці шмат у нашым раёне “цяжкіх” падлеткаў?

На 1 верасня 2021 года інспекцыяй па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа з 19 падлеткамі. За распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з’находжанне ў стане ап’янення складзены пратаколы на 11 непаўналетніх жыхароў раёна. Пракуратура ажыццяўляе наглядныя мерапрыемствы па выкананні заканадаўства па прафілактыцы дзіцячай безнагляднасці і правапарушэнняў.

– Раскажыце аб рабоце суб’ектаў прафілактыкі раёна па выяўленні сацыяльнага недабрабыту непаўналетніх?

– Па выніках работы, скіраванай на прафілактыку сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, на Дзятлаўшчыне на 1 жніўня бягучага года ў сацыяльна ненадзейным становішчы знаходзяцца 89 дзяцей з 41 сям’і, маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прызнаны 5 непаўналетніх з 4 сем’яў.

– Пра якія патрабаванні заканадаўства абавязкова трэба памятаць бацькам?

– Варта ведаць, што бацькі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзіцяці, калі іх сынам ці дачкой было ўчынена дзеянне з прыкметамі адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства і на гэты час дзіця яшчэ не дасягнула ўзросту адказнасці. У новым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, які ўступіў у законную сілу, адказнасць за такое правапарушэнне замацавана часткай 1 артыкула 10.3 (невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) і прадугледжвае штраф да 10 базавых велічынь.

Хачу таксама нагадаць, што ў выпадку, калі бацькі не жывуць сумесна або знаходзяцца ў разводзе, з іх не здымаецца абавязак выхоўваць і ўтрымліваць дзяцей. На жаль, даволі часта дарослыя пра гэта забываюць і не выплачваюць аліменты на дзяцей. У 2021 годзе за ўхіленне ад утрымання дзяцей або ад кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на непаўналетніх, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўным забеспячэнні, да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 3 асобы.

– Алег Валер’евіч, на ваш погляд, якія сродкі самыя дзейсныя ў барацьбе з гэтымі негатыўнымі з’явамі?

Лічу, толькі бацькоўскі клопат, уважлівасць, адказнасць могуць дапамагчы справіцца з падобнымі праблемамі. Асноўнай жа задачай праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў, асабліва ў сферы адукацыі і сацыяльнага забеспячэння, з’яўляецца тлумачальная работа з бацькамі і іншымі дарослымі, якія займаюцца выхаваннем і наглядаюць за дзецьмі.

Напрыканцы для бацькоў падкрэслю, што ў першую чаргу дзіця бярэ прыклад з іх і толькі потым глядзіць на іншых людзей, таму менавіта ад паводзінаў маці і бацькі залежыць, якімі вырастуць, якія жыццёвыя мэты перад сабой паставяць іх дзеці. Задумайцеся пра гэта, каб не стала вельмі позна!

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

13 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

13 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

14 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

14 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

14 часов ago

Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

У межах акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі, прысвечаныя 81-й гадавіне Перамогі…

16 часов ago