Прамую лінію  па тэме “Забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Якасць і бяспека харчовых прадуктаў пры рэалізацыі гандлёвымі аб’ектамі” правяла галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак. Паступіла шэсць пытанняў.

Пытанне: якія санітарныя нормы павінен выконваць самазаняты дамашні кандытар?

Адказ: вытворчасць, перапрацоўка і рэалізацыя прадукцыі фізічнымі асобамі (грамадзянамі), якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, заканадаўствам у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва не рэгламентуецца.

Пытанне: абавязкова мець у магазіне складское памяшканне ці дастаткова месцаў, спецыяльна адведзеных для захоўвання прадукцыі?

Адказ: згодна з пунктам 40 Агульных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, памяшканні аб’екта, прызначаныя для захоўвання харчовай прадукцыі і нехарчовых тавараў, павінны быць раздзельнымі, пры захоўванні і рэалізацыі харчовай прадукцыі неабходна выконваць умовы яе захоўвання (рэалізацыі) і тэрмін прыдатнасці, устаноўленыя вытворцам. Захоўванне прадукцыі ў спецыяльна адведзеным месцы дапускаецца пры выкананні вышэйуказаных патрабаванняў.

Пытанне: ці трэба персаналу, які абслугоўвае халадзільнае абсталяванне сталовай, мець санітарную кніжку (медыцынскую даведку), праходзіць санмінімум?

Адказ: згодна з Інструкцыяй аб парадку правядзення абавязковых і пазачарговых медыцынскіх аглядаў працуючых, занятыя на работах у арганізацыях грамадскага харчавання, у тым ліку работах па санітарнай апрацоўцы і рамонце інвентара, абсталявання, павінны праходзіць абавязковыя медыцынскія агляды. Праходжанне гігіенічнага навучання работнікамі, якія абслугоўваюць халадзільнае абсталяванне і не ўдзельнічаюць у абарачэнні прадукцыі, не рэгламентавана.

Пытанне: ці неабходна атрымліваць дазвол ад цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на пачатак дзейнасці, калі адкрываеш кафэ?

Адказ: вам трэба атрымаць санітарна-гігіенічнае заключэнне па аб’екце сацыяльнай інфраструктуры, на работы і паслугі, якія могуць уяўляць патэнцыйную небяспеку для жыцця і здароўя насельніцтва. Для правядзення адміністрацыйных працэдур і атрымання кансультацыі неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па месцы размяшчэння аб’екта.

Пытанне: ці можна прыступіць да працы, калі не паспеў атрымаць даведку аб стане здароўя?

Адказ: работнікі, якія ўдзельнічаюць у працэсе вытворчасці, продажу, арганізацыі спажывання, захоўвання прадукцыі, павінны мець медыцынскую даведку аб стане здароўя. Асобы, якія не прайшлі медыцынскі агляд, гігіенічнае навучанне і атэстацыю, да вытворчасці прадукцыі не дапускаюцца.

Пытанне: ці абавязковы журнал здароўя для магазінаў, якія гандлююць гатовай прадукцыяй/кафэ і да т. п.?

Адказ: штодня перад пачаткам змены ўпаўнаважаныя работнікі арганізацыі павінны праводзіць агляды адкрытых паверхняў цела работнікаў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у працэсе вытворчасці прадукцыі і абслугоўванні пакупнікоў, на наяўнасць гнайнічковых захворванняў. Вынікі неабходна ўносіць у журнал.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации