Стварэнне ўмоваў і адказнасць чалавека

У райвыканкаме прайшло пасяджэнне па пытаннях грамадскага здароўя і фарміравання здаровага ладу жыцця з удзелам прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. 

Пастаянна дзеючы семінар пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі сабраў намеснікаў і спецыялістаў па ідэалагічнай рабоце ўстановаў, прадпрыемстваў, арганізацый Дзятлаўскага раёна.

– Прафілактыка інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў, здаровыя звычкі – гэта стыль жыцця, які можа забяспечыць аднаўленне, захаванне, паляпшэнне здароўя ў насельніцтва, таму яго фарміраванне – важнейшая задача, – акрэсліў мэту сустрэчы Вадзім Бялятка. – На семінары разгледзім актуальныя пытанні, адно з якіх – рэалізацыя дзяржаўнага праекта “Здаровыя гарады і пасёлкі”. На Дзятлаўшчыне ён ахапіў тры адміністрацыйныя адзінкі: райцэнтр, гарпасёлак Наваельню, аграгарадок Круцілавічы, а ў трэцім квартале да іх далучыцца яшчэ і гарпасёлак Казлоўшчына. У намінацыі “Здаровыя населеныя пункты да адной тысячы жыхароў” аграгарадок Круцілавічы заняў першае месца па інфармацыйным забеспячэнні праекта. На Дзятлаўшчыне для здароўя людзей робіцца шмат: узводзяцца станцыі абезжалезвання, шматфункцыянальныя спартыўныя пляцоўкі, як у Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук і сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, дзе завяршаецца будаўніцтва. Аднак галоўнае – пасяліць у свядомасці чалавека разуменне, што здаровы лад жыцця і здароўе залежаць непасрэдна ад яго паводзінаў. Для гэтага неабходна выкарыстоўваць усе рэзервы. Не дапамогуць высокія тэхналогіі, дыягнастычнае абсталяванне, калі чалавек абыякавы да сябе.   

Пра грамадскае здароўе, асноўныя паняцці і фактары, якія яго вызначаюць, рызыку неінфекцыйных захворванняў расказала доктар па медыцынскай прафілактыцы, загадчыца аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага абласнога ЦГЭГЗ Алена Раманчук. Ацэньвала сітуацыю з пункту гледжання паказчыка “працягласці жыцця”, які з кожным годам павялічваецца, аднак мае розніцу да 10,5 гадоў паміж мужчынамі і жанчынамі, што абумоўлена адносінамі да стану здароўя. Галоўнай рызыкай для сучасных людзей спецыяліст назвала гіпадынамію, затым ідуць няправільнае харчаванне, шкодныя звычкі, стрэсы, таму заклікала павялічваць рухальную актыўнасць, налягаць на садавіну і агародніну, быць станоўчым прыкладам для падрастаючага пакалення. Спынілася і на рэалізацыі на Гродзеншчыне дзяржаўнага прафілактычнага праекта “Здаровыя гарады і пасёлкі”. Населеным пунктам, якія рэалізуюць яго на працягу двух і больш гадоў, прапанавала паўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне сертыфіката, а ў цэлым для дасведчанасці насельніцтва папрасіла пашырыць інфармацыйную работу і выкарыстанне лагатыпаў праекта.

Як на здароўе чалавека ўплывае курэнне, у тым ліку электронных цыгарэт, і якія патрабаванні антытытунёвага заканадаўства дапамагаюць абмяжоўваць гэту шкодную звычку, патлумачыла доктар па медыцынскай прафілактыцы аддзела грамадскага здароўя Гродзенскага абласнога ЦГЭГЗ Людміла Кірэйшына. Яна падкрэсліла, што прафілактыка тытунёвай залежнасці – наша агульная справа.

Доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ Мікалай Дзядовіч, ведучы гаворку аб прафілактыцы на Дзятлаўшчыне неінфекцыйных і паразітарных захворванняў, спыніўся на такіх з іх, як трыхінелёз, шаленства, ВІЧ, грып, ВРВ, клешчавыя інфекцыі. Падкрэсліў, што папярэдзіць большасць з іх дапамагае менавіта вакцынацыя.

Намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ Наталля Літвінская патлумачыла, якія агляды, з якой перыядычнасцю медыкі раёна праводзяць у рамках дыспансерызацыі для мужчын і жанчын розных узроставых катэгорый, расказала аб ролі дыспансерызацыі для папярэджання і ранняга выяўлення захворванняў.

Удзельнікі семінара прайшлі анкетаванне, скіраванае на вывучэнне фактараў рызыкі ў паводзінах і звычках.

Напрыканцы Вадзім Бялятка падзякаваў выступоўцам за карысную інфармацыю, падкрэсліў, што раённая ўлада надае значную ўвагу сферы аховы здароўя: аб’яўлены тэндар па пошуку падрадчыка на рамонт памяшкання пад устаноўку ў цэнтральнай раённай бальніцы мамографа, атрыманы новы флюарограф, выдаткаваны сродкі на набыццё неабходнага абсталявання для правядзення каланаскапіі і гастраскапіі. Дыягностыка – адзін з важнейшых момантаў, бо чым раней выяўляецца захворванне, тым лягчэй яно паддаецца лячэнню. Роля ж спецыялістаў – даносіць людзям інфармацыю аб важнасці здаровага ладу жыцця і клопату аб здароўі.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Определены ключевые приоритеты и задачи нового 2026-2027 учебного года

На базе Козловщинской средней школы состоялось совещание руководителей учреждений образования Дятловского района, посвящённое подготовке к…

36 минут ago

В Беларуси намолотили 8,8 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили 8,8 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 час ago

Мероприятия по профилактике ящура

Ящур КРС – это вирусное, контагиозное заболевание крупнорогатого скота, заразное и для человека. Ящур или…

2 часа ago

Православные верующие празднуют Успение Пресвятой Богородицы

Православные верующие сегодня отмечают один из великих двунадесятых праздников - Успение Пресвятой Владычицы нашей Богородицы…

3 часа ago

Отвечает участковый. Схемы обмана постоянно совершенствуются

Вопрос: как защитить себя от интернет-мошенничества? Отвечает старший участковый инспектор милиции Александр Скворчинский: – Мошенники…

3 часа ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

4 часа ago