Сёлета да дружнай каманды прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне далучылася маладая супрацоўніца – страхавы агент Вераніка Канавалава.
Вераніка Сяргееўна родам з аграгарадка Дварэц нашага раёна, юнацкія гады яна правяла ў Навагрудку, дзе пасля школы пайшла вучыцца на бухгалтара.
– Праз паўгода навучання зразумела, што не змагу рэалізаваць сябе ў гэтым напрамку дзейнасці, здала экзамен, забрала дакументы і паступіла на страхавую справу ў Баранавічы, у тагачасны каледж сферы абслугоўвання. Дадаткова атрымала спецыяльнасць мадэльера, але працаваць вырашыла ў сферы страхавання.
На Дзятлаўшчыну Вераніка Сяргееўна вярнулася маладым спецыялістам. Яе цёпла сустрэлі ў калектыве прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне, дапамаглі набыць практычныя навыкі ў прафесіі, навучыцца працаваць у камп’ютарных праграмах.
– Мне тут усё вельмі падабаецца: і работа, і людзі. Нават не чакала, што будзе так прыемна з імі супрацоўнічаць.
Харашкі, Белагурна, Белалозы, Ягаднае, Жыхі, Агароднікі, Раготна, Горка, Боркі – усе гэтыя населеныя пункты сталі добра знаёмымі і нават роднымі для маладога страхавога агента. Тут Вераніка Канавалава ведае практычна ўсіх мясцовых жыхароў, бо дапамагае ім аберагаць ад непрадбачаных сітуацый дамы, маёмасць, транспарт і здароўе. Яна прызнаецца, што некаторыя кліенты адрозніваюцца сваім асаблівым характарам, але, чым складаней знайсці да іх падыход, тым большая радасць ад выкананай справы.
Уважліва афармляць дакументы, звяртаць увагу на комплекснасць страхавых паслуг, заўсёды быць ветлівай і добразычлівай – азы страхавой работы, якія малады спецыяліст засвоіла на “выдатна”.
Калі размова ідзе пра перспектывы, яна ўпэўнена кажа, што плануе застацца і надалей на Дзятлаўшчыне, дзе ўсё яе задавальняе.
Да прафесійнага свята Вераніка Канавалава жадае сваім калегам удачы ў рабоце, бадзёрасці, добрага настрою і выдатнага здароўя.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…