Пасля завяршэння палявых работ адна з найважнейшых задач аграрыяў –забеспячэнне захаванасці і падрыхтоўка тэхнікі да новага сезона. Немалаважным з’яўляецца правільная пастаноўка яе на захоўванне, што ў далейшым дазваляе пазбегнуць затрат на тэхнічнае абслугоўванне і дарагі рамонт.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў па гэтым пытанні выяўляецца шэраг парушэнняў. Так, у лістападзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці ўстаноўлены выпадкі, калі тэхніка пасля завяршэння палявых работ не была пастаўлена на захоўванне, а таксама няпоўнай яе пастаноўкі: на збожжаўборачных камбайнах не былі зняты акумулятары, апрацаваны і закрыты штокі гідрацыліндраў, аслаблены рамяні; на пасяўным глебаапрацоўчым агрэгаце АПП-6 і АКШ таксама не былі апрацаваны і закрыты штокі цыліндра.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці 27 лістапада з 10 да 12 гадзін будзе працаваць тэлефон гарачай лініі ў горадзе Лідзе 8-154-64-65-05, па якім можна звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб наяўных выпадках парушэнняў патрабаванняў пастаноўкі тэхнікі на захоўванне.

Таццяна СЛАБЫШ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации