Спартакіяда ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння прайшла ў Гродне. Выхаванка Дзятлаўскай ДЮСШ (цяпер яна навучаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву) Вікторыя Конан з сумай 3445 ачкоў стала бронзавым прызёрам у сямібор’і.
Першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння прайшло ў Брэсце. Па выніках сямі стартаў Вікторыя з сумай 2897 балаў заняла 6-е месца.
Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2000-2001 гадоў нараджэння прайшлі ў Гродне. Бронзавым прызёрам спаборніцтваў па скачках у вышыню з шэстам з вынікам 380 сантыметраў стаў выхаванец Дзятлаўскай ДЮСШ (цяпер навучэнец вучылішча алімпійскага рэзерву) Мікіта Дудкін.
Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння і малодшых адбылася ў Бабруйску. Сярэбраным прызёрам у трайным скачку з вынікам 11,52 стаў Кірыл Емяльянчык (Хвінявічы). У скачку ў даўжыню Кірыл заняў 9-е месца. Дзятлаўчанін Арцём Лішык на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі заняў 6-е месца. Ён жа на дыстанцыі 300 метраў з бар’ерамі фінішаваў 10-ы. Кірыл і Арцём – выхаванцы Дзятлаўскай ДЮСШ.
Б. ВАРНА
Сіла ратаўнікоў – у традыцыях і пераемнасці пакаленняў. Пакуль людзі маюць патрэбу ў дапамозе, на…
Паважаныя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, ветэраны пажарнай службы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным…
Ратаўнікі Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы. Гасцямі святочнага канцэрта сталі…
У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па тэме “Аб парадку прыцягнення замежнай рабочай сілы…
У рамках акцыі “Павер у сябе!” у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася прафарыентацыйная…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание о путях ускорения работы по ключевым инвестиционным проектам с…