Старшыня саюза прадпрымальнікаў: дэкрэт нумар 7 пасадзейнічае інтэнсіўнаму развіццю бізнесу ў сферы паслуг

Дэкрэт нумар 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» пасадзейнічае інтэнсіўнаму развіццю бізнесу ў сферы паслуг. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін у час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

«З прыняццем дэкрэта нумар 7 сфера паслуг, у першую чаргу бытавых, атрымлівае каласальны штуршок. Лічу, менавіта гэты напрамак бізнесу будзе развівацца найбольш інтэнсіўна», — заявіў Аляксандр Калінін.

На яго думку, дэкрэт нумар 7 таксама пасадзейнічае захаванню магазінаў крокавай даступнасці, дасць магчымасць ім заставацца канкурэнтаздольнымі, нягледзячы на бурнае развіццё гандлёвых сетак. «Мы лічым, што спрашчэнне норм вядзення бізнесу дапаможа магазінам крокавай даступнасці ўтрымацца на рынку. Прагназуем, што прыпыніцца працэс закрыцця малых магазінаў, яны пачнуць шукаць сваю нішу», — адзначыў старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў.

Аляксандр Калінін звярнуў увагу, што дэкрэт нумар 7 спрашчае вядзенне бізнесу і для гандлёвых сетак. «Але ў першую чаргу ў дакуменце зроблены акцэнт на стварэнне спрыяльных умоў для малога і сярэдняга бізнесу», — дадаў ён.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт нумар 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», які з’яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне. Дакумент прызначаны надаць неабходны імпульс развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымуляваць дзелавую актыўнасць грамадзян і ў цэлым палепшыць інвестыцыйны клімат у Беларусі.

administrator

Recent Posts

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

4 часа ago

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

19 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

21 час ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

21 час ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

23 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

23 часа ago