Categories: Улада

Старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік выступіў са справаздачай у працоўным калектыве КСУП «Слава працы»

Дзейнасць органаў дзяржаўнай выканаўчай улады апошнія пяць гадоў была накіравана на павышэнне ўзроўню даходаў насельніцтва, узмацненне сацыяльнай абароны грамадзян, павышэнне эфектыўнасці развіцця галін народнай гаспадаркі, мадэрнізацыю вытворчасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, адзначыў Аляксандр Дубовік.

У раёне, у прыватнасці, вядзецца праца па пашырэнні асартыменту выпускаемай прадукцыі, асваенні яе новых відаў. Пашырылася геаграфія знешнегандлёвых сувязяў прадпрыемстваў раёна. Сёння такія адкрытыя акцыянерныя таварыствы, як «Дзятлаўскі сыраробны завод», «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», «Дварэцкі льнозавод», «Новоельнянскі КХП» забяспечваюць прадукцыяй не толькі свой раён, але і рэалізуюць яе за межы рэспублікі, забяспечваючы прыток валюты. Гандлёвымі партнёрамі нашых прадпрыемстваў з’яўляюцца Расія, Украіна, Польшча, Германія, Казахстан, Кітай, Латвія, Літва і іншыя, усяго больш чым 15 краінаў свету. Штогод павялічваецца экспартны патэнцыял прадпрыемстваў раёна. Тэмп росту экспарту тавараў у 2017 годзе да 2012 года склаў амаль 150%, у 2017 годзе дасягнуў больш за 127%. Тэмп росту экспарту паслуг у 2017 годзе да 2012 года склаў 289,5%, за 2017 год – 151,5%. Сальда знешняга гандлю Дзятлаўскага раёна на працягу 2012-2017 гадоў станоўчае і мае тэндэнцыю да штогадовага павелічэння. Фарміраванню канкурэнтнага асяроддзя, пашырэнню сферы паслугаў, стварэнню рабочых месцаў спрыяе развіццё малога і сярэдняга бізнесу. Удзельная вага прыватнага бізнесу ў экспарце раёна ў 2017 года склаў 18%. Прыватныя прадпрыемствы экспартавалі тавараў на суму 3,9 млн. долараў ЗША. Сярод раённых лідараў фірма «Конвига» і ТАА «Изоком Пласт». Сёння мы ўдзячныя калектывам санаторыяў «Радон» і «Альфа Радон» за дасягненне высокага паказчыка па экспарце паслугаў (151,5%). На працягу апошніх гадоў у раёне захоўваліся тэмпы росту рознічнага тавараабароту, які з 2012 па 2017 год склаў 113,3%. Планамерна праводзілася работа па падтрыманні на належным узроўні сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва, у тым ліку ў сельскай мясцовасці.

Раней Аляксандр Дубовік выступіў са справаздачай у працоўных калектывах Дзятлаўскага філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства і раённага ЖКГ.

Пасля выступлення Аляксандр Дубовік правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. 

Ул. інф. «Перамогі».

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

18 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago