“Срэбра” абласных спаборніцтваў – у дзятлаўчанак

27-28 сакавіка ў Мастах прайшлі  спаборніцтвы па валейболе ў праграме спартакіяды Гродзенскай вобласці па месцы жыхарства. У турніры прынялі ўдзел 19  каманд дзяўчынак 2002-2004 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Гродзеншчыны. Па выніках 2017 года ў першы  дзень гульняў  каманды падзяліліся  на чатыры падгрупы. Нашы валейбалісткі спаборнічалі з камандамі Навагрудскага, Зэльвенскага, Шчучынскага раёнаў і Ленінскага раёна горада Гродна. Па словах  прадстаўнікоў, у падгрупу, куды трапілі дзятлаўчанкі, сабраліся адны з самых моцных ігракоў.

Вельмі напружаная гульня адбылася з камандай Навагрудка, у якой з лікам 2:1 перамаглі  дзятлаўчанкі. Вынікам 2:0 завяршылася сустрэча з гродзенкамі, у якой  чарговы раз пераможцамі сталі нашы дзяўчаты. З такім жа лікам яны атрымалі перамогу над саперніцамі са  Шчучынскага і Зэльвенскага раёнаў. У сваёй падгрупе  валейбалісткі з Дзятлава занялі першае месца.

Па выніках першага этапу спаборніцтваў у фінале сустрэліся 8 каманд, якія былі падзелены на 2 падгрупы па 4 каманды. Дзятлаўчанкам выпала магчымасць спаборнічаць з камандамі з Ліды, Воранава і камандай Кастрычніцкага раёна горада Гродна. Без асаблівай цяжкасці нашы дзяўчаты перамаглі саперніц з Воранава з лікам 2:0. Гульня з гродзенкамі таксама завяршылася перамогай 2:0 на карысць дзятлаўчанак. Асноўная гульня адбылася паміж камандамі Дзятлава і Ліды. Пасля ўпартай барацьбы дзятлаўчанкі выйшлі ў пераможцы і атрымалі права спаборнічаць у фінале за першае – другое месца з камандай Ашмянскага раёна.

Нашы зямлячкі занялі 2-е месца.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Шаг до трофея: «Неман» повторно обыграл «Юность» и увеличил отрыв в финальной

Каким будет столичный транспорт с символикой II Европейских игр (инфографика)

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

5 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

5 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

5 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

5 часов ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

7 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

8 часов ago