Сёлета народнаму тэатру-студыі гульні “Прымакі” спаўняецца 30 гадоў.
Гурт быў створаны ў 1990 годзе. Яго заснавальнікам была Ларыса Вікенцьеўна Панфіловіч. Ля вытокаў калектыву стаіць і Тамара Андрэеўна Ступак, якая з 2004 года кіравала гуртом. Яна і сёння спявае ў “Прымаках”.
Першапачаткова калектыў быў толькі мужчынскім, адсюль і адпаведная назва. Састаў “Прымакоў” неаднаразова мяняўся, у ім працавалі Людвіг Сербін, Васіль Шыцько, Вячаслаў Рудоль, Дзмітрый Міскевіч, Часлаў Свіб, Юрый Вярстак, Уладзімір Шалесны, Уладзімір Данільчык, Максім Маліноўскі, Іван Каско, Таццяна Кудзеля. Рэпертуар калектыву, як і ранней, складаюць беларускія народныя песні, гульні і забавы, абрады. Менавіта таму “Прымакі” і называюцца народным тэатрам-студыяй гульні. Гэтае званне гурт атрымаў у 2004 годзе.
З 2009 года народным калектывам кіруе Таццяна Янушкевіч, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Яна займаецца арганізатарскай дзейнасцю, піша сцэнарыі праграм. А вось песнямі, іх апрацоўкай і аранжыроўкай – Тамара Ступак.
Зусім нядаўна калектыў змяніў назву на “Суседзі”, гэта звязана з тым , што памяняўся склад удзельнікаў – стаў пераважна жаночым. Назва перастала адпавядаць. Але свой адметны накірунак творчай дзейнасці яны захавалі.
Напярэдадні Дня работнікаў культуры карэспандэнтка газеты “Перамога” сустрэлася з “Суседзямі”, каб пацікавіцца іх творчай дзейнасцю.
У склад калектыву народнага тэатра-студыі гульні ўваходзяць Віктар Вішнарэўскі, Іван Пятраш, Мікалай Палюшэвіч, Тамара Ступак, Ірына Бакшук, Святлана Грос, Таццяна Янушкевіч, а вось Андрэй Добыш і Святлана Венская (Сымон і Марыля) – галоўныя дзеючыя асобы гульнёвых праграм. Доўгі час тут працаваў Іван Венскі, які, спадзяюцца “Суседзі”, у хуткім часе вернецца ў калектыў.
Гурт спявае беларускія народныя і аўтарскія песні, ёсць і аўтэнтычныя нумары. Абрадавая частка праграм поўнасцю складзена на аснове традыцый нашага раёна.
Калектыў актыўна выступае з сюжэтна-абрадавымі, сюжэтна-гульнёвымі, канцэртнымі, канцэртна-забаўляльнымі праграмамі, у якіх прысутнічаюць не толькі народныя песні, але і гульні, танцы (кракавяк, падыспань, каробачка, полька дробная, на рэчаньку), забавы (калядныя, валачобныя, масленічныя, купальскія). Так, менавіта на мясцовым абрадзе “Юр’я”, які дарэчы занесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны, была падрыхтавана абрадава-гульнёвая праграма.
Калектыў сваё майстэрства прадэманстраваў у Полацку, Анапе, Віцебску, Мінску, Гродне, Слоніме, Ваўкавыску, Воранаве, Карэлічах і іншых.
Гледачы з радасцю завітваюць на зецельскі падворак, актыўна танцуюць, удзельнічаюць у гульнях.
“Суседзі” – частыя госці на раённых мерапрыемствах, наведалі амаль усе куточкі Дзятлаўшчыны. З іх удзелам можна правесці народныя абрады пры рэгістрацыі шлюбу на роднай мове, вясельныя сямейныя ўрачыстасці, юбілейныя даты.
У гурта ёсць шмат узнагародаў, а з абласнога фестывалю гульні “Карнавал весялосці”, які праходзіць раз у два гады ў Воранаве заўсёды прыязджаюць з дыпломамі, а з апошняй паездкі – з пераможным.
У калектыва шмат творчых планаў на бягучы год. Сярод іх развучванне новых песен, побытавых танцаў, падрыхтоўка абрадава-гульнёвых праграм.
Сёлета ў “Суседзяў” з’явіліся новыя касцюмы, якія яны прадэманструюць у бліжэйшы час на сваіх выступленнях.
Напярэдадні свята “Суседзі” жадаюць калегам , перш за ўсё, добрага здароўя і настрою, не баяцца цяжкасцяў, каб заўжды яны атрымлівалі толькі прыемныя навіны і бадзёра ішлі па жыцці. Творчых поспехаў, паразумення ў калектывах і ўдзячных гледачоў.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Кнігі – гэта не проста надрукаваныя старонкі, а сапраўдная скарбніца мудрасці, якая захоўвае гістарычную памяць,…
Ничья в Вороново: ФК «Вороново» и ФСК «Дятлово» разошлись миром в 6-м туре чемпионата Гродненской…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна! Каштоўнасцю любой дзяржавы з’яўляецца клопат пра яе будучыню. Менавіта ад таго,…
Вопрос: какая существует защита от кибермошенников? Отвечает участковый инспектор милиции Игорь Сокольник: – Кибербезопасть –…
4 чэрвеня з 11 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага…
Чарговым прыпынкам “аўтаклуба” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці стала вёска…