Спроба пяра. Навагодняя паштоўка-2026

Напярэдадні зімовых святаў у гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў творчы конкурс на лепшую навагоднюю паштоўку. Кожная работа, прадстаўленая ўдзельнікамі, стала сапраўдным падарункам – яркім, добрым і непаўторным, напоўненым духам чараўніцтва і радасці.

Усе паштоўкі былі размешчаны ў холе гімназіі, ператварыўшы яго ў сапраўдную навагоднюю галерэю. Выставу змаглі ўбачыць не толькі вучні і настаўнікі, але і бацькі.

Першае месца было падзелена паміж самымі юнымі ўдзельнікамі – вучнямі 1 і 2 класаў. Іх работы пакарылі журы непасрэднасцю, яркасцю фарбаў і кранальнай шчырасцю.

Другое месца заслужана занялі выпускнікі – навучэнцы 11 класа. Іх паштоўкі адрозніваліся глыбокай сэнсавай нагрузкай, складанай тэхнікай выканання і філасофскім асэнсаваннем свята як мяжы, якая злучае мінулае і будучыню.

Трэцяе месца прысуджана навучэнцам 7 “Б” класа за арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні і выдатнае валоданне рознымі мастацкімі прыёмамі.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў прайшло на традыцыйнай пераднавагодняй лінейцы. Дыпломы і памятныя падарункі ўручыла дырэктар гімназіі, падзякаваўшы кожнаму ўдзельніку за творчасць, працу і падораную святочную атмасферу.

Конкурс “Навагодняя паштоўка-2026” зноў паказаў, што гімназія – гэта не толькі месца атрымання ведаў, але і прастора, дзе раскрываюцца таленты, пануе дух стварэння і сяброўства. Паштоўкі падарылі атмасферу свята і паказалі, што навагодні цуд жыве ў кожным з нас.

Дар’я БУРДУН,
навучэнка 10 класа, удзельніца прэс-цэнтра гімназіі “Лічбавае медыя+”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Узяты новыя рубяжы на хлебнай ніве

На Дзятлаўшчыне стала яшчэ больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні. Каб падзякаваць…

2 часа ago

Торговля на селе и перспективы БелОМО. Александр Лукашенко посетил Вилейский район

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Вилейский район Минской области, передает корреспондент БЕЛТА.…

3 часа ago

На Дятловщине продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

Предпринимаются всевозможные меры, чтобы результаты работы сельскохозяйственных коллективов, выполняющих самую мирную работу-уборку урожая, не были…

4 часа ago

Як не “нарвацца” на махляроў на “Куфары”?

За 7 месяцаў 2026 года на Дзятлаўшчыне зарэгістравана на 16 больш злачынстваў, чым за аналагічны…

4 часа ago

У спякотнае надвор’е памятайце аб галоўным

Лета дорыць шмат сонечных дзён. Каб яны не азмрочыліся пагаршэннем здароўя на фоне высокіх тэмператур,…

4 часа ago

Галоўная парада – не парушаць закон

У Дзятлаве пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта…

4 часа ago