Навучэнцы нашага 10 класа інжынернай накіраванасці сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча наведалі хлебны цэх Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, дзе пазнаёміліся з працэсам прыгатавання хлебабулачных вырабаў.

Там мы назіралі, як замешваюць цеста, а затым яго фармуюць. Таксама пабывалі ў цэху гатовай прадукцыі, дзе пакаштавалі на смак свежы, нарэзаны спецыяльна для нас батон.

Прыемным і цікавым стала знаёмства ў час экскурсіі з каравайніцай Марыяй Клімец, якая ўжо шмат гадоў выпякае святочныя караваі. Сёлета яна таксама прымала ўдзел у вырабе галоўнага сімвала ўраджаю, які адправіўся на абласныя “Дажынкі” ў Ваўкавыск.

Талент і праца майстроў не засталіся без увагі: ад кіраўніцтва раёна падзякаваў жанчынам і ўзнагародзіў іх намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка.

Нас таксама пачаставалі духмянымі булачкамі. Дзякуй вялікі за пачастункі і за работу ўсім людзям, дзякуючы якім у нашы дамы трапляе смачны і духмяны хлеб.

Ясенія САЛАЎЁВА,
навучэнка 10 класа інжынернай накіраванасці

Фота рэдакцыі газеты “Перамога”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации