Categories: Грамадства

Спроба пяра. Гэта не проста верасень, гэта ўжо дзясяты клас

Верасень праляцеў як адно імгненне. Здавалася б, толькі ўчора мы стаялі на ўрачыстай лінейцы, а ўжо на ўсю моц рашаем трыганаметрычныя ўраўненні і пішам эсэ па літаратуры. Першы месяц у 10 класе аказаўся насычаным, месцамі складаным, але запамінальным. Наш клас – гэта ўжо новая каманда, многія нашы аднакласнікі сталі навучэнцамі ліцэяў і каледжаў, іх месца занялі іншыя вучні. За месяц мы паспелі пазнаёміцца, пасмяяцца, нават паспрачацца – увогуле, жывём.

Настаўнікі таксама, на наш погляд, сталі крыху другімі: хтосьці – больш строгім, хтосьці – наадварот. Яны не проста тлумачаць матэрыял, а натхняюць нас вучыцца. Некаторыя тэмы выклікаюць цяжкасці, але цікава разбірацца і адчуваць, як мозг пачынае працаваць па-новаму.

Прачынацца рана зноў стала невялікім выпрабаваннем. Пасля канікулаў цяжка ўцягнуцца ў школьны рытм, асабліва калі ўрокі заканчваюцца ў другой палове дня, а потым яшчэ гурткі, дамашнія заданні, конкурсы і розныя мерапрыемствы. Але паступова выпрацоўваецца звычка, і нават з’яўляецца пачуццё задавальнення ад выкананых задач.

За гэты час ужо адбылося шмат новых знаёмстваў і цікавых сустрэч. Стартам стаў першы ўрок “Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, будуем будучыню” з удзелам намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага лясгаса Аляксея Урбановіча. Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр фашызму ў гісторыка-краязнаўчым музеі прынялі ўдзел ва ўроку памяці, дзе супрацоўнікі музея і пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго нагадалі нам пра трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны. Паўдзельнічалі ва ўрачыстым мітынгу і грамадска-патрыятычнай акцыі “Мы моцныя – калі адзіныя!”. Пагрузіцца ў школьную атмасферу і перажыванні змаглі падчас прэм’еры фільма “Класная”. У рамках рэалізацыі рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла змястоўная сустрэча з першым намеснікам старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Віталіем Шулейкам і дырэктарам школы Марынай Нячай. Многія нашы аднакласнікі нават паспелі папрацаваць у саставе студэнцкага атрада па добраўпарадкаванні горада. Не забылі і пра супрацоўніцтва з газетай “Перамога”. Агульныя справы і мерапрыемствы нас аб’ядноўваюць, напаўняюць школьнае жыццё новымі ўражаннямі.

Цяпер самы час задумацца пра будучыню: экзамены, паступленне, выбар прафесіі. Першы месяц у 10 класе – гэта як старт марафону. Важна не перагарэць, знайсці баланс паміж вучобай і адпачынкам і не забываць, што школа – гэта не толькі адзнакі, але і людзі, эмоцыі, вопыт. Мы ўпэўненыя, што наперадзе яшчэ шмат усяго, і мы гатовыя ісці далей поплеч са сваімі аднакласнікамі, сябрамі і любімымі настаўнікамі.

Зарына МАКАРЧУК,
Анастасія АВЕРКАВА,
Павел БУШЧЫК,
юныя журналісты газеты “Перамога”, навучэнцы 10 класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

53 минуты ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

55 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

18 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago