У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на працягу некалькіх гадоў рэалізуецца сацыяльны праект “Свецкая асоба або духоўная” па прывіцці, захаванні і папулярызацыі сярод работнікаў і наведвальнікаў установы хрысціянскіх каштоўнасцяў.

У рамках праекта ладзяцца дабрачынныя і паломніцкія мерапрыемствы, сустрэчы са святарамі. Адна з іх прайшла на пачатку Вялікага посту. Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання наведаў клірык храма Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэй Аляксей Сцепановіч. Ён асвяціў рабочыя кабінеты, блаславіў спецыялістаў, пажадаў ім працоўных поспехаў і каб іх справы заўсёды прыносілі карысць і дабро людзям.

Святар павіншаваў прысутных з Вялікім постам – вясной духоўнай. Размаўляючы з работнікамі, ён звярнуў іх увагу на тое, што пост – гэта не толькі ўстрыманне ад скаромных прадуктаў, але і ад грахоўных страсцей: зайздрасці, нядобразычлівасці, асуджэння, злосці. Такі пост нашмат вышэйшы за цялесны. Любіць людзей і дараваць ім крыўды, “чысціць” свае душы ад грахоўнага “бруду” – вось чаго чакае ад нас Бог. Уваскрэшанне Гасподняе, якому папярэднічае Вялікі пост, будзе сапраўдным светлым святам толькі тады, калі ў сэрцы верніка паселіцца любоў Хрыстова праз яго любоў да людзей.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

Похожие публикации