Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа прымае актыўны ўдзел у міжведамасным праекце “Круцілавічы – здаровы пасёлак”.
Сёлета да Сусветнага дня здароўя тут прайшла спартландыя пад дэвізам “Спорт – гэта жыццё, гэта радасць, гэта здароўе”. Яна была арганізавана агульнымі сіламі супрацоўнікаў Данілавіцкага дома культуры і ўстановы адукацыі. У госці да ўдзельнікаў спартландыі з падарункамі завітала валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Юрэня.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел тры зборныя каманды навучэнцаў 4-8 класаў: “Удальцы”, “Адрэналін” і “Аптымісты”. Усе яны праявілі вытрымку, упартасць і хуткасць. Пераможцай стала каманда “Удальцы”, другое месца ў каманды “Аптымісты”, на трэцім – каманда “Адрэналін”.
Спартландыя падарыла ўсім прысутным зарад бадзёрасці і добры настрой.
Н.І. ВЕРАМЕЙКА,
намеснік дырэктара Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Фота прадастаўлена Круцілавіцкім дзіцячым садам-сярэдняй школай
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…