Спартакіяда сабрала каманды летнікаў

Раённая спартакіяда сярод выхаванцаў летнікаў установаў адукацыі раёна прайшла 20 чэрвеня на стадыёне “Колас” у Дзятлаве. Арганізатары мерапрыемства – аддзел адукацыі райвыканкама, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Спаборніцтвы прайшлі па розных відах спорту: міні-футболе, валейболе, піянерболе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, шашках, шахматах, дартсе.

Павітаў удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Ён адзначыў, што лета – гэта лепшы час для адпачынку і аздараўлення. У юных спартсменаў з’яўляецца больш вольнага часу для развіцця і ўдасканалення майстэрскіх здольнасцей у спорце.

Дзяржаўны сцяг было даверана ўзняць выхаванцу дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы  капітану каманды зборнай вобласці па хакеі “Залатая шайба”, пераможцу рэспубліканскіх спаборніцтваў Дзмітрыю Дзірвуку.

Затым каманды размясціліся на некалькіх спартыўных пляцоўках цэнтральнага стадыёна, спаборніцтвы праходзілі адначасова, тым самым падзялілі ўдзельнікаў па інтарэсах, сабралі вакол сябе балельшчыкаў і аматараў розных відаў спорту.

Удзел у спартакіядзе прынялі выхаванцы спартыўнага летніка “Алімпіец” з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, удзельнікамі таксама сталі выхаванцы летнікаў “Юны археолаг” і “Эрудыт”  гімназіі №1 горада Дзятлава, выхаванцы летніка “Усмешка” Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, “Здаравячок” Казлоўшчынскай сярэдняй школы, “Вясёлкі” Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, “Вясёлкі” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, “Алімпіец” Гезгалаўскай сярэдняй школы, “Сонейка” Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, “Весяльчак” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, “Лясная казка” Наваельнянскай сярэдняй школы, “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы, “Лясная акварэлька” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і зборная каманда з дзіцячага аздараўленчага цэнтра “Баравічок”.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Лідарства нашых валейбалістак
Летнік для будучых чэмпіёнаў
Лета-2018 у “Патрыёце”

 

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

2 часа ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

2 часа ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

3 часа ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

4 часа ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

5 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

5 часов ago