У Дзятлаве стартаваў раённы этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Сёлета ўдзел у іх прынялі 10 каманд навучальных установаў раёна ў катэгорыях “гарадскія школы” і “сельскія школы” ў трох узроставых групах: малодшай (2013-2014 г. н.), сярэдняй (2011-2012 г. н.) і старэйшай (2009-2010 г. н.).
Раённы этап рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства па біятлоне прайшоў на стадыёне “Колас” у горадзе Дзятлаве. Удзельнікаў чакала дыстанцыя адпаведна іх узросту і два агнявыя рубяжы, дзе за кожны промах налічваліся штрафныя кругі.
– Спартыўна-масавае мерапрыемства дапамагае выявіць лепшых спартсменаў, якія ўвойдуць у састаў зборнай раёна і прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе аднайменных спаборніцтваў, – адзначыла дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка.
– Пры спрыяльных умовах надвор’я ўжо напрыканцы студзеня адбудзецца абласны этап “Снежнага снайпера”, у якім возьмуць удзел і нашы юныя спартсмены.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Семиэтажный жилой дом на 49 квартир, большинство из которых арендные, торжественно открыли накануне областного фестиваля-ярмарки…
Сколько туристов посещают Беларусь? Белстат представил статобзор ко Всемирному дню туризма, который отмечается 27 сентября,…
Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…
Уже 26 сентября городской поселок превратится в масштабную праздничную локацию, где будут чествовать лучших тружеников…
Елена Васкель, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, председатель районной организации ОО…
У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва разам з кірмашом…