Служба “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прымае заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры па прыняцці рашэння, якое пацвярджае даўнасць набыцця на нерухомую маёмасць, звесткі аб якой адсутнічаюць у Адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Гэта прадугледжана пунктам 22.8 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200.

Даведачная інфармацыя. Асоба-грамадзянін або юрыдычная асоба, ва ўласнасці якой не знаходзіцца маёмасць, але якая добрасумленна, адкрыта і бесперапынна валодае ёй як сваёй уласнай нерухомай маёмасцю на працягу пятнаццаці гадоў або іншай маёмасцю на працягу пяці гадоў, набывае права ўласнасці на гэтую маёмасць (даўнасць набыцця) (пункт 1 артыкула 235 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Права ўласнасці ўзнікае з моманту рэгістрацыі.

Звярніце ўвагу! Згодна з артыкулам 60 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 года № 133-З “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй” дакументамі, якія з’яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення права ўласнасці на нерухомую маёмасць па даўнасці набыцця, з’яўляюцца рашэнне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое пацвярджае гэту даўнасць, або судовая пастанова аб устанаўленні факту даўнасці набыцця. Для атрымання рашэння (у выпадку, калі нерухомая маёмасць размешчана ў горадзе Дзятлаве) грамадзяніну неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама і прадаставіць:

– заяву;

– копіі дакументаў, якія пацвярджаюць факт добрасумленнага, адкрытага і бесперапыннага валодання нерухомай маёмасцю на працягу 15 гадоў (зямельна-кадастравая дакументацыя, будаўнічы пашпарт, пашпарт домаўладання, дакументы аб выплаце зямельнага падатку або іншы дакумент).

Службай “адно акно”, у рамках выканання ўскладзеных на яе функцый і задач, самастойна запытваюцца:

– даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і саставе сям’і ­­– у выпадку прыняцця рашэння ў дачыненні да жылога памяшкання;

– інфармацыя аб існуючых у момант выдачы інфармацыі правах, абмежаваннях (абцяжараннях) правоў на капітальны будынак і на зямельны ўчастак, на якім гэты капітальны будынак размешчаны. Плата за здзяйсненне адміністрацыйнай працэдуры не спаганяецца.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – 15 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц. Тэрмін дзеяння рашэння – бестэрмінова.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации