Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат УНС:
– Заўжды адзначаю, што з вялікай павагай і гонарам прадстаўляю на Усебеларускім народным сходзе Дзятлаўшчыну, раённую арганізацыю Беларускага саюза жанчын, работнікаў бюджэтных арганізацый, жыхароў раёна, якія знаходзяцца на абслугоўванні нашага цэнтра, а гэта сацыяльна ўразлівыя слаі насельніцтва.
Для мяне быць дэлегатам – пачэсная і адказная місія, пра што заўважаю ў размовах з людзьмі, вырашаючы іх пытанні, паколькі буду прадстаўляць інтарэсы землякоў у сталіцы. Радуе, што і самі яны з павагай адносяцца да дэлегатаў і гэтай важнай падзеі.
18-19 снежня мы ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і першых асоб дзяржавы пачуем справаздачу аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі за мінулую пяцігодку і, прадстаўляючы інтарэсы суайчыннікаў, прымем удзел у абмеркаванні важнейшых пытанняў, якія належыць вырашыць беларусам у наступныя пяць гадоў. Калі штосьці не ўдалося за мінулую пяцігодку, давядзецца ўлічыць слабыя пазіцыі, зрабіць высновы і эфектыўна спрацаваць дзеля агульнага дабрабыту.
На форуме будзем прадстаўляць Дзятлаўскі раён, а таму сярод задач – дастойна, граматна, тактоўна ўдзельнічаць у абмеркаваннях, выказваць свае пазіцыі, даваць інтэрв’ю.
Пастараемся рабіць усё, каб нашым людзям добра жылося, каб яны хацелі працаваць, ствараць сем’і, гадаваць дзяцей у роднай краіне. Беларусы – працаўнікі, якія з пакалення ў пакаленне шчыравалі на сваёй зямлі. Нам таксама належыць жыць так, каб пакінуць пасля сябе добры след, надзейны падмурак для дзяцей і ўнукаў. Важна, каб у Беларусі быў мір, не было разбурэнняў, каб захаваліся ўсе набыткі, таму задача кожнага з нас – жыць і сумленна працаваць дзеля дабрабыту чалавека і роднай краіны.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ВНС