У другі дзень турнір не далічыўся каманды з Мастоў. Напярэдадні мастоўскія хакеісты пацярпелі два паражэнні – ад Шчучына і Дзятлава – і залеглі на дно.

Барацьбу ў нядзелю прадоўжылі чатыры каманды: Дзятлава, Ашмяны, Слонім, Шчучын.

У першым матчы другога турнірнага дня Дзятлава з буйным лікам абыграла Шчучын – 7:2.

Потым Дзятлава саступіла Ашмянам – 2:5

Завяршыў турнір матч Шчучын – Слонім. 3:7.

Такім чынам перамогу ў двухдзённым турніры атрымала каманда Слоніма (чатыры перамогі ў чатырох матчах).

Другое месца з трыма перамогамі і адным паражэннем заняла каманда Ашмянаў.

У бронзавага прызёра турніру – Дзятлава – дзве перамогі і два паражэнні.

Шчучын фінішаваў чацвёрты з адною перамогаю.

Каманда Мастоў засталася без перамог. Настойліва, нават драпежна атакаваў Слонім: Праход злева… Прарыў па цэнтру… Дабіванне на пятачку…  Чарговы кідок…Сэйв кіпера шчучынцаў. Але 7 яму ўсё ж закінулі. Слонім (у сінім) – чэмпіён!

Б. Варна.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации