Славе продкаў жыць у стагоддзях. Шануем і ганарымся

30 чэрвеня на Дзятлаўшчыне адбыўся патрыятычны аўтапрабег, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 525-годдзя горада Дзятлава.

Яго ўдзельнікамі былі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, праваахоўнікі, члены прафсаюзных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў – РГА “Белая Русь”, раённага савета ветэранаў, ГА “БСЖ”, ГА “БРСМ”.

Калона аўтамабіляў, упрыгожаных дзяржаўнай сімволікай, расцягнулася ад Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна да Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Яе старт адбыўся пасля ўшанавання памяці нашага славутага земляка Іосіфа Філідовіча, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна і замест партызанскага шпіталя адвёў ворагаў у балоты Ліпічанскай пушчы. Пасля ўскладання кветак да помніка земляку-герою машыны рушылі ў кірунку вёскі Курпешы, дзе спыніліся ў лясным масіве за райцэнтрам каля брацкай магілы 2800 яўрэяў Дзятлаўскага гета, якія былі расстраляны фашыстамі ў 1942 годзе.

На працягу маршруту ўдзельнікі аўтапрабегу рабілі прыпынкі яшчэ каля некалькіх мемарыялаў, каб ускласці кветкі і ўшанаваць загінулых у гады ваеннага ліхалецця, дзе да іх далучаліся прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання. Такімі прыпынкамі сталі помнікі землякам у вёсцы Раклевічы, гарадскім пасёлку Наваельня, аграгарадку Дварэц і абеліск Славы ў горадзе Дзятлаве.

– Мы напярэдадні самага сур’ёзнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, сёлета святкуем яшчэ адну значную дату – 525-годдзе горада Дзятлава, – падзяліўся сваімі ўражаннямі старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка. – Таму далучыліся да аўтапрабегу з бадзёрым настроем, бо гэта мерапрыемства, якое нас аб’ядноўвае, якім мы нагадваем іншым людзям пра важныя даты на календары. Гэта яшчэ і даніна памяці мінуламу, бо 3 ліпеня яшчэ і Дзень вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і варожага ярма. Таму нашай Айчыне жадаю міру, працвітання, натхнення, спакою і не спыняцца на дасягнутым. Прыгожаму гораду-юбіляру Дзятлаву, ды і свайму гарадскому пасёлку Казлоўшчына, жадаю, каб людзі жылі лепш, дружней, каб былі адзіныя ў сваіх меркаваннях і памкненнях, каб мы, беларусы, планамерна развіваліся разам са сваім добрым суседам, які нас заўсёды падтрымае – Расійскай Федэрацыяй.

– Дзень Незалежнасці вельмі дарагі для кожнага з нас, а паколькі я педагог, то лепшыя традыцыі разам з калегамі мы перадаём падрастаючаму пакаленню, – далучылася да пажаданняў ад удзельнікаў аўтапрабегу дырэктар Вензавецкай сярэдняй школы Ганна Франюк. – Каб была магчымасць, то педкалектыў нашай школы прыехаў бы яшчэ большым саставам – паказаць нашаму райцэнтру, кожнаму жыхару раёна, што мы свята ўшаноўваем і захоўваем тую спадчыну, якая нам дасталася ад дзядоў і прадзедаў. Вельмі ўдзячны кіраўніку Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку і ўсім тым, хто перадае памяць з пакалення ў пакаленне. Веру, што яшчэ многія дзесяцігоддзі нашы нашчадкі будуць свята ўшаноўваць Дзень Незалежнасці. Да 525-годдзя гораду Дзятлава і жыхарам раёна жадаю, каб яны былі здаровыя, каб наш райцэнтр працвітаў і развіваўся, каб усё тое, што ўжо зроблена, павялічвалася і множылася як у раёне, так і ў рэспубліцы ў цэлым.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago