Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці звяртае ўвагу гаспадарчых суб’ектаў на неабходнасць захавання патрабаванняў,устаноўленых у Нацыянальным стандарце бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці “Індывідуальная бухгалтарская справаздачнасць”, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2016 года № 104 (далей – Нацыянальны стандарт), пры складанні бухгалтарскай справаздачнасці.

Так, у частцы восьмай пункта 12 Нацыянальнага стандарта ўстаноўлена, што дэбіторская запазычанасць, у тым ліку выданыя авансы, папярэдняя аплата, улічаная на рахунках 60 “Разлікі з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі”, 62 “Разлікі з пакупнікамі і заказчыкамі”, 76 “Разлікі з рознымі дэбіторамі і крэдыторамі” і другіх рахунках уліку разлікаў, пагашэнне якіх чакаецца больш чым праз 12 месяцаў пасля даты справаздачы, паказваецца па артыкуле “Доўгатэрміновая дэбіторская запазычанасць”. Пры гэтым, пры наяўнасці рэзерваў па сумніўных даўгах, улічваемых на рахунку 63 “Рэзервы па сумніўных даўгах”, паказчык гэтага артыкула, у сувязі з якім створаны рэзервы па сумніўных даўгах, памяншаецца на сумы гэтых рэзерваў.

Аднак, некаторыя арганізацыі суму дэбіторскай запазычанасці, напрыклад за прададзеныя работнікам у растэрміноўку на 10 гадоў аб’екты жыллёвага фонда, пагашэнне якога чакаецца больш чым праз 12 месяцаў пасля даты справаздачы, адлюстроўваюць па артыкуле “Кароткатэрміновая дэбіторская запазычанасць” бухгалтарскага баланса, па якім адлюстроўваецца толькі тая частка дэбіторскай запазычанасці, пагашэнне якой чакаецца на працягу 12 месяцаў пасля даты справаздачы (частка пятнаццатая пункта 13 Нацыянальнага стандарта).

Такім чынам, у бухгалтарскім балансе арганізацыі адбываецца дзяленне дэбіторскай запазычанасці на кароткатэрміновую і доўгатэрміновую часткі.

Аналагічным чынам адлюстроўваюцца ў бухгалтарскім балансе арганізацыі крэдыторская запазычанасць, даходы і расходы будучых перыядаў.

За парушэнне ўстаноўленага парадку вядзення бухгалтарскай справаздачнасці прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 12.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago