Бяда, тупік, трагедыя – гэта пра наркаманію.

Праблема наркаманіі з’яўляецца адной з самых актуальных як для ўстаноў аховы здароўя, так і для грамадства ў цэлым. Наркотыкі згубна ўплываюць не толькі на псіхіку, але і на ўсе органы і сістэмы арганізма. Імкненне чалавека да самасцвярджэння з’яўляецца ў раннім падлеткавым узросце. Калі сітуацыя ў акружэнні дзіцяці спрыяльная, то яно як асоба развіваецца гарманічна, а яго патрэба да самасцвярджэння рэалізуецца ў вучобе, ва ўдасканаленні фізічнага і псіхічнага развіцця, імкненні дасягнуць поспеху ў якой-небудзь дзейнасці.

У неспрыяльнай абстаноўцы патрэба да самасцвярджэння можа выяўляцца пратэстам, упартасцю і негатывам. Падлетак выкарыстоўвае нецэнзурную лексіку, пачынае курыць, ужываць алкаголь і наркатычныя рэчывы. З такой гутаркай і праглядам відэаролікаў “Выберы жыццё без наркотыкаў” і “Наркадылер” звярнуўся да навучэнцаў Жукоўшчынскай  базавай школы начальнік камісіі па справах няпоўналетніх Віктар Віктаравіч Петрукевіч, які засяродзіў увагу вучняў на ўжыванні нарматыўнай лексікі пры выкарыстанні сацыяльных сетак.

Ала АКРАЕЦ,
настаўнік Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы

Похожие публикации